Заява Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”

04 лютага 2009, 10:16

З трывогай і хваляваннем беларусы, аб’яднаныя ў Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”, ўспрымаюць сітуацыю, якая ў апошні час складваецца вакол тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва”, у прыватнасці, і вакол беларускіх грамадскіх арганізацый Польшчы наогул.

Лічым патрэбным адзначыць, што ў апошні час тыднёвік беларусаў Польшчы “Ніва” набывае ўсё большую вагу не толькі ў мясцовай інфармацыйнай прасторы Беластоцкага рэгіёну Польшчы. Расце аўтарытэт выдання як у беларусаў Латвіі, так і ўсяго Балтыйскага рэгіёну. Для нас тыднёвік “Ніва – гэта не толькі крыніца інфармацыі аб жыцці беларусаў у суседняй з намі краіне Еўразвязу, але і рэальная магчымасць ліквідацыі інфармацыйнай ізаляванасці ў асвятленні жыцця часткі беларускай дыяспары дэмакратычнага накірунку ў краінах, якія сёлета ўступілі ў Еўразвяз. Таму такую вялікую заклапочанасць выклікаюць у нас падзеі, якія зараз разгортваюцца ў Польшчы. Лічым неабходным выказаць сваю падтрымку Праграмнай радзе газеты “Ніва” і далучыць свой голас у абарону адзінага беларускага штотыднёвіка ў краінах ЕЗ і адзінага друкаванага сродку масавай інфармацыі, які маюць магчымасць рэгулярна атрымліваць беларусы Балтыйскага рэгіёну.

У сваю чаргу мы верым, што разглядаючы справу тыднёвіка “Ніва”, польскія ўлады будуць кіравацца перш за ўсе дэмакратычнымі прынцыпамі, якія гарантуюць роўныя правы ўсім сваім грамадзянам, незалежна ад іх этнічнай прыналежнасці. Гэта дае нам надзею спадзявацца, што “Ніву” не напаткае лёс загубленых беларускамоўных газет і яшчэ доўгі час газета будзе чаканым госцем і крыніцай аб’ектыўнай інфармацыі не толькі ў сем’ях беларусаў Польшчы, але і за яе межамі.

Рада Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”
Рыга. 13.10.04

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta