З верай у сваю зорку

29 студзеня 2009, 13:33

20.04.05
 
Дачакаліся. Нарэшце і ў латвійскіх беларусаў зявіўся свой паэт-песеннік. А сведчаннем таго, што наш зямляк з Даўгаўпілсу Станіслаў Валодзька называецца ім па-праву, стаў яго аўтарскі кампакт-дыск
 
Зразумела, што прэзентацыя альбома адбывалася ў Даўгаўпілсу, горадзе, дзе жыве і працуе Станіслаў. Калі мяркаваць па водгуках, імпрэза атрымалася цудоўная. Віншавалі Станіслава і даўгаўпілскія музыкі і выканаўцы песень, і госці з Рыгі і Краславы. Прыхільнікі творчасці даўгаўпілскага паэта прыехалі нават з Літвы і Беларусі.
Прэзентацыя вылілася ў грандыёзны трохгадзінны канцэрт, аб чым распавядалася і па радыё і ў друку.
 .
Добра знаёмыя песні на словы Станіслава Валодзькі і слухачам нашай праграмы. Яны гучаць у нашай радыёперадачы ўжо не першы год. З задавальненнем уключаюць яго творы ў свой рэпертуар і нашы самадзейныя артысты. Спявае гэтыя песні і калектыў “Вавёрачка “ Рыжскай беларускай асноўнай школы, і ліепайская “Паўлінка” і спявак Павел Прозар з ансамбля “Купалінка”.
 
Першую песню Станіслаў Валодзька напісаў дзесьці гадоў дзесяць таму, у супрацоўніцтве з каіпазітарам Генрыхам Галіцкім. Потым плённа супрацоўнічаў з Мікалаем Яцковым, Аляксандрам Рудзем, Дзмітрыем Паддубнавым. Так пакрысе, за годам год і  збіраліся песні, каб потым сабрацца разам, у адзін дыск.
І цяпер мы з задавальненнем знаёмім нашу радыёаудыторыю з песнямі беларускага кампазітара з яго новага дыска. Тым больш, што слухачам яны даспадобы.
 
 Сярод сталых – папулярная песня “Ветэраны”, якую Станіслаў напісаў да 60-годдзя вызвалення Даўгаўпілсу і Беларусі. Яе пранікнённа выконвае Сяргей Піменаў, выкладчык музычнага каледжу ў Даўгапілсе. Кранае сэрца трыо “Ластаўкі” беларускага таварыства “Уздым”, якое выконвае песню "Ластаўкі” – гэта дзве настаўніцы музыкі Таццяна Піменава і Наталля Зубкова, і выхавальніца дзіцячага садка Інга Ціршэ-Галлеррэ.
Моладзі вельмі падабаецца перакладзеная Станіславам  “Песня пра шчасце” – яна гучыць на латышскай і беларускай мовах у выкананні вядомых латвійскіх спевакоў Томаса Кліма, Іво Фомінса і беларускай спявачкі Аляксандры.
 
Асабіста мяне кранаюць “Зязюля” і “Калыханка для мамы” :
 
Дарэчы, песенны дыяпазон гэтага дыска – вельмі шырокі. Ад бардаўскіх песень  – да рамансаў і калыханак. Уключаны ў яго і некалькі твораў на рускай мове.  Сам Станіслаў  тлумачыць гэта так: “Песні  падбіраліся такім чынам, каб рэпертуар быў разнастайным і тэматычна, і ў жанравых адносінах.” 
 
Наколькі ўдала такое   рознапланавае спалучэнне мяркаваць, вядома, слухачам. Са свайго боку адзначу, што ва ўсялякім разе гэты кампакт-дыск дае магчымасць пазнаёміцца з усёй творчай палітрай паэта-песенніка Станіслава Валодзькі. Гэта па-першае. Па-другое, дае надзею на тое, што ў будучым з’явяцца і новыя песні і новыя дыскі нашага земляка, даўгаўпілскага паэта Станіслава Валодзькі . Нездарма ж назва першынца – “Верю в свою звезду” . Тым больш, што творчыя задумы ў Станіслава Валодзькі вялікія.
 
Таццяна Касуха

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta