Памёр Хведар Нюнька

16 жніўня 2018, 20:25


15 жніўня памёр Хведар Нюнька, сябра Рады і адзін з заснавальнікаў ЗБС "Бацькаўшчына", вядомы беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве. Яму было 90 гадоў.

Смерць сталася наступствам сур'ёзнай траўмы, атрыманай у верасні мінулага году.

Хведар Якубавіч стаяў ля вытокаў Таварыства беларускай культуры ў Літве, якое ўзначальваў дваццаць пяць гадоў, ад моманту заснавання, спрыяючы адраджэнню, захаваню і пашырэнню беларускай прысутнасці ў Літоўскай Рэспубліцы. Дзякуючы дзейнасці спадара Хведара ў Вільні сёння працуе беларуская гімназія, імёнамі славутых беларусаў названыя некаторыя вуліцы горада, на магілах беларускіх дзеячаў усталяваныя помнікі і дзясяткі мемарыяльных дошак, а таксама захаванае месца забойства Кастуся Каліноўскага на Лукішскім пляцы. Пад кіраўніцтвам Хведара Нюнькі Таварыствам беларускай культуры былі праведзеныя пяць Канферэнцый беларусаў Балтыі.
Хведар Нюнька ўражваў сваёй нястомнасцю, энергічнасцю і меў актыўную грамадзянскую пазіцыю, заўжды браў актыўны ўдзел у грамадкіх акцыях і кампаніях - выступаў у абарону беластоцкай газеты "Ніва", у падтрымку Дома Марыянаў у Лондане, дапамагаў усталёўваць крыжы ў Курапатах... Усяго не пералічыць.

З "Бацькаўшчынай" Хведар Якубавіч быў ад самага пачатку, і не пакідаў Згуртаванне без падтрымкі нават у самыя неспрыяльныя для арганізацыі перыяды. Ён быў верным сябрам і паплечнікам нашага Згуртавання. Смерць Хведара Нюнькі для нас - непапраўная страта.

ЗБС „Бацькаўшчына" выказвае спачуванні родным спадара Хведара, а таксама ўсім, хто яго ведаў. Мы шчыра смуткуем разам з вамі.

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

 

 

25 лютага 2018

-

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta