Адбыліся чарговыя справаздачна-выбарчыя сходы

09 лютага 2018, 16:20


13
студзеня 2018 г. у вялікай зале будынка Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі адбыўся чарговы справаздана-выбарчы сход Латвійскага таварыства беларускай культуры Сьвітанак. 2018 год для нас тройчы юбілейны – акрамя 100-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Латвіі і Беларусі, у гэтым годзе таварыства Сьвітанак будзе святкаваць свой 30-гадовы юбілей з моманту заснавання ў 1988 годзе. Сябры таварыства абралі новую Раду ў складзе 9 чалавек і новага старшыню, а таксама абмеркавалі план магчымых мерапрыемстваў і святкаванняў у 2018 годзе. Таксама бягучы год юбілейны і для Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч, заснаванай амаль адначасова з першай тады яшчэ ў савецкай Латвіі суполкай беларусаў. 27 лістапада 1988 года адбыўся устаноўчы сход таварыства Сьвітанак”, а 30 лістапада адбылося заснаванне АНКТЛ імя Іты Казакевіч. Новым старшынём ЛТБК Сьвітанак абраны адзін з ветэранаў таварыства Яўген Манжос. Ён з’яўляецца актыўным сябрам таварыства з моманту яго заснавання, шматгадовым сябрам Рады Сьвітанка, быў дэлегатам Першага з’езда беларусаў свету ў 1993 годзе, а таксама дэлегатам апошняга з’езда беларусаў свету ў 2017 годзе, што ладзіліся пад патранатам Згуртавання беларусаў сьвету Бацькаўшчына. Удзельнікі сходу з вялікай цікавасцю слухалі ўспаміны спадара Манжоса як пра падзеі ў Мінску 25-гадовай даўніны, гэтак і пра удзел у Сёмым з’ездзе беларусаў свету мінулым летам. Маем спадзяванне, што абранне новага старшыні таварыства стане падставай для актывізацыі працы ЛТБК Сьвітанак. Амаль адначасова ў суседняй зале адбыўся справаздачна-выбарчы сход мастакоў-беларусаў Балтыі Маю гонар. Мастакі пераабралі сваім старшынём Вячку Целеша. Паколькі час сходаў якраз супаў са святкаваннем старога Новага году і Каляд, большая частка удзельнікаў сходаў сабралася разам за святочным шчодрым беларускім калядным сталом. Сябра Рады Натальля Камілеўская разам з Эльвірай Гамершмідтэ падрыхтавалі цудоўныя беларускія калядныя спевы, усе прысутныя атрымалі сапраўдную асалоду.

Сябра Рады ЛТБК Сьвітанак  Таццяна Казак



На здымку: сябры Рады ЛТБК
Сьвітанак пасля сходу разам з мастакамі,

стаіць пяты справа Яўген Манжос

-

25 лютага 2018

-

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta