Адрасы Беларусі ў свеце

14 студзеня 2018, 21:03



Сёлета --845 гадоў Памяці пра Еўфрасінню Полацкую (1102--23.05.1173). Шанавалася ў Латвіі, як апякунка Латгальскага краю.

У 1931 г. копія Крыжа Еуфрасінні Полацкай была устаноўлена ў Яўнлатгальскай бажніцы (г. Абрэнэ,цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Расіі).

У 1938 г. Сяргей Пятровіч Сахараў выдаў у Рызе кнігу:"Преподобная Евфросинія, княжна Полоцкая".

У маі 1996 г. у Даўгаўпілсе на Дзень славянскага пісьменства была прадстаўлена выстава іконаў, прысвечаных св. Еўфрасінні з усіх былых бажніц латгальскіх. Узгадваюцца і такія мясціны, асвечаныя яе імем: Іерусалім, Кіеў. С.Тарасаў выказваў меркаванні:зніклы ў Магілёве Крыж, створаны Лазарам Богшам, можа знаходзіцца ў манастыры каля Масквы. У стварэнні копіі Крыжа М. Кузьмічом дапамагалі расіяне М. Сулкоўскі, А. Сілівончык, а таксама А. Лук"янчык з ЗША.

У 5-м выпуску зборніка гістарычнай літаратуры "Бацькаўшчына" (1997 г.) мной, укладальнікам, была змешчана "Аповесць жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай Еўфрасінні..." "Кнігу Прадславы" я выдаў у 1998 г. Там было прадстаўлена 50 аўтараў (творы 32 паэтаў). Адзначалася 825 гадоў Памяці. Да песняў Л. Дранько-Майсюка, У. Пецюкевіча, Станіслава Валодзькі з Даўгаўпілса можна далучыць і песню В. Войціка "Споведзь" на мае словы... Укладальнік згадваў і працу Міжнароднага дабрачыннага фонду Жыватворчага Крыжа святой Ефрасінні. Рыжскі мастак Валер Дзевіскіба стварыў партрэт Прадславы.
Ці не ў 2000 г. выдавецтва "Полымя" паказала кнігу "Еўфрасіння Полацкая" (Жыццяпіс і даследаванне спадчыны Асветніцы). Так што адрасы Беларусі ў свеце --шматграныя.

Сяргей Панізнік

25 лютага 2018

-

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta