Шчыра віншуем Ганну Іванэ з медалём Францыска Скарыны

31 снежня 2017, 14:47


-
Ганна Іванэ, дырэктар Рыжскай беларускай школы імя Янкі Купалы, ушанавана медалём Францыска Скарыны.
У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі, Ганна Іванэ ўзнагароджана за асабісты ўклад у развіццё адукацыі на беларускай мове, захаванне культурнай спадчыны беларускага народа ў Латвіі. Яна стаяла ля вытокаў школы, якая цяпер - адзіная навучальная ўстанова ў Латвіі з выкладаннем беларускай мовы і літаратуры.
У школе створаны дзіцячы ансамбль "Вавёрачка", музей, працуюць гурткі. Вучні штогод ездзяць на экскурсіі ў рэгіёны Беларусі.

Сябры Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" шчыра віншуюць нашу вельмі шаноўную Ганну Ўладзіславаўну, шматгадовага сябра Рады таварыства з заслужанай высокай узнагародай і жадаюць надалей здароўя ды поспехаў у яе высакароднай працы! 


 

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta