Запрашаем на вечарыну, прысвечаную 500-годдзю беларускага кнігадрукавання

23 лістапада 2017, 21:20


Шаноўныя сябры!

2 снежня 2017 г.  Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” запрашае на свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва." Святкаванне адбудзецца ў памяшканні Асацыацыі нацыянальных   культурных таварыстваў імя  Іты Казакевіч па адрасу: Рыга, вул. Слокас 37

Пачатак у 15 гадзін.

 
У праграме: 

1. Выстава кніг пра Францішка Скарыну і яго справу.

2. Прэзентацыя кніг пра беларускіх паэтаў і пісьменнікаў Латвіі з удзелам аўтара Міхася Казлоўскага (Беларусь)

1). Пятро Сакол.  Валянціна Казлоўская. “Выбраныя творы”. 2016 г.
2).“Крывіцкія руны” Выпуск ІІ. 
2017 г.  укладанне, прадмова і каментары  Міхася Казлоўскага і  Сяргея Панізніка. 

3. Канцэрт з удзелам дзяцей і дарослых Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” і беларускага гурта “Вытокі”.

М
іхась Казлоўскібеларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст і выдавец. Міхаіл Міхайлавіч Казлоўскі нарадзіўся ў 1960 г. у весцы Рабінавая Маладзечанскага раёна Мінскай  вобласці.   Ён - заснавальнік клуба беларускай патрыятычнай моладзі «Беларуская хатка» (1982-87), мастацкай гасцёўні Я. Драздовіча (1983), літаратурнага музея У. Караткевіча ў Маладзечне (1984), адзін са стваральнікаў гісторыка-краязнаўчага аб'яднання «Крывіч», арганізатар і першы старшыня Маладзечанскага аддзела Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Рэдактар-выдавец альманаха «Куфэрак Віленшчыны». Пад яго рэдакцыяй выйшлі кнігі паэзіі, прозы і краязнаўчай публіцыстыкі, шэраг паштовак, прысвечаных дзеячам беларускай культуры. Аўтар і ўкладальнік старонак «Куфэрак» у тыднёвіку «Рэгіянальная газета». Аўтар шматлікіх краязнаўчых публікацый, рэцэнзій у перыядычных выданнях. Тэматыкай гісторыі літаратурнага і культурнага жыцця беларусаў Латвіі Міхась Казлоўскі пачаў займацца з 2009 г. з падрыхтоўкі і выдання сумесна з Сяргеем Панізнікам кнігі Віктара Вальтара “Выбраныя творы”.  Пасля гэтай кнігі ў 2015 г. ім была выдадзена кніга  Вольга Сахарава. Сяргей Сахараў “Выбраныя творы”. Прэзентацыя якой адбылася ў 2015 г. у Беларускім інфармацыйным цэнтры ў Рызе, а таксама ў Беларускім цэнтры культуры ў г. Даўгаўпілсе. У 2017 г. у Беларускім цэнтры культуры ў Даўгаўпілсе адбылася прэзентацыя  кніг Пятро Сакол.  Валянціна Казлоўская. “Выбраныя творы”. 2016г. і .“Крывіцкія руны” Выпуск ІІ.2017 г.+

 

 

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

v0.1.2-beta