Сёмы з'езд беларусаў свету: ідзе вылучэнне дэлегатаў

12 мая 2017, 19:58

 

Шаноўнае спадарства!
Працягваецца актыўная падрыхтоўка да Сёмага з'езда беларусаў свету МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", які адбудзецца ў Мінску 15-16 ліпеня гэтага года. Зараз ідзе перыяд вылучэння дэлегатаў ад суполак, а Працоўная група па падрыхтоўцы З'езда займаецца дэталізацыяй праграмы, вырашае шматлікія арганізацыйныя і тэхнічныя пытанні па правядзенні гэтага буйнога міжнароднага мерапрыемства.

 

Атрымаўшы запрашэнне, як найхутчэй адкажыце на яго, у тым ліку паведамляйце, ці маеце патрэбу ў гатэлі і дапамогу ў афармленні візы (калі плануеце прыехаць болей, чым на 5 дзён, і/ці не самалётам).
Калі вы не з'яўляецеся сябрам Згуртавання "Бацькаўшчына", але жадаеце ўзяць удзел у З'ездзе ў якасці госця, паведаміце нам пра гэта на электронны адрас zbsb.minsk@gmail.com.
Дзеля максімальнага ўключэння ў выніковыя дакументы З'езда меркаванняў беларусаў замежжа, Управа ЗБС "Бацькаўшчына" звяртаецца да вас з просьбай незалежна ад фармальнага сяброўства ў нашай арганізацыі запоўніць адмысловую АНКЕТУ - выказаць прапановы і пытанні, скіраваныя да беларускай дзяржавы і да грамадскасці, акрэсліць найбольш важныя для вас праблемы з практыкі ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі ўстановамі і грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

 

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta