Пачалося галасаванне за "Кнігу году"

15 лютага 2017, 16:47

 

Адкрываецца новы сезон "Кнігі году" - прэміі, якую ўручаюць самі пісьменнікі за найлепшую кнігу, напісаную беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.

Прэмія будзе прысуджацца за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2016 годзе. На выбар кнігі-пераможцы можа паўплываць кожны сябар журы, а па сутнасці - любы беларускі літаратар.

-

У гэтым годзе прэмія будзе ўручацца адной кнізе незалежна ад жанру - намінацыі не прадугледжаныя. Пераможца атрымае прыз у памеры 1000 еўра ў эквіваленце па курсе Нацбанка.
Сёлета ў журы прэміі "Кніга году" можа ўвайсці любы пісьменнік альбо перакладчык, які цягам апошніх сямі гадоў выдаў хаця б адну мастацкую або нон-фікшн кнігу. Для таго, каб прагаласаваць, трэба да 20 лютага запоўніць форму на сайце прэміі.

Уручэнне прэміі адбудзецца ў сакавіку. Папярэднія пераможцы: Альгерд Бахарэвіч з кнігай "Дзеці Аліндаркі", Антон Рудак з кнігай "Верхні горад", Вольга Гапеева з кнігай "Сумны суп" і Людміла Рублеўская з кнігай "Авантуры студыёзуса Вырвіча" (у 2015 годзе прэмія ўручалася ў трох намінацыях: "Проза", "Паэзія", "Дзіцячая літаратура"), Андрэй Хадановіч з кнігай "Нататкі таткі" (2016).

Беларускі ПЭН-Цэнтр

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta