Запрашаем на чарговы сход таварыства

31 студзеня 2017, 17:27


11 лютага 2017 года адбудзецца чарговы штогадовы справаздачна-выбарчы сход Латвійскага таварыства беларускай культуры "Cьвітанак
". Запрашаем усіх сябраў таварыства выканаць свой абавязак - прыйсці на сход.

Будзем рады таксама ўсім тым, хто пажадае далучыцца да працы ў нашым таварыстве "Cьвітанак". Чакаем не толькі беларусаў, але і тых, каго цікавіць беларуская мова і культура, латвійска-беларускія стасункі і самыя розныя магчымыя накірункі дзейнасці. Прыходьце, калі ласка, з новымі ідэямі! Як заўсёды, на сходзе будзе абмяркоўвацца і складацца спіс мерапрыемстваў на  2017 год.
 Пачатак сходу ў 15 гадзін.
Традыцыйна сход адбудзецца ў будынку Асацыяцыіі нацыянальных культурных таварыстваў імя Іты Казакевіч па адрасу:
г. Рыга, вул. Слокас, 37



25 лютага 2018

-

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta