Барыс Святлоў: Асоба Янкі Купалы значная і за межамі Беларусі

13 студзеня 2017, 12:10

 

Асоба Янкі Купалы значная і за межамі Беларусі. Аб гэтым заявіў 11 студзеня міністр культуры Барыс Святлоў у час адкрыцця святкаванняў з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 

«Асоба Янкі Купалы значная і за межамі Беларусі. Расія, Польшча, Украіна, Літва, Славакія таксама будуць святкаваць яго юбілей. Янку Купалу павінны ведаць і помніць як вялікага паэта і вялікага дзеяча не толькі нашы сучаснікі, але і нашы нашчадкі», - сказаў Барыс Святлоў.

 

Янка Купала з'яўляецца прыкладам самаадданага служэння радзіме. «І як паэт, і як грамадска-палітычны дзеяч, ён сваёй творчасцю імкнуўся вярнуць беларусам пачэснае месца сярод іншых народаў. На мой погляд, гэта яго найвялікшае дасягненне», - падкрэсліў міністр.

 

Барыс Святлоў адзначыў, што культурныя падзеі бягучага года з'яўляюцца лагічным працягам мінулага года. «На мой погляд, Год культуры прадаўжаецца ў канкрэтных імёнах - зорках нашай культуры, сярод якіх Янка Купала займае адно з першых месц. Мы прадаўжаем вялікую справу адраджэння і захавання нашай культуры», - дадаў ён.

 

Святкаванні 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы пачаліся з прэзентацыі яго партрэта работы рускага мастака Мікалая Паўлава. Гравюру падарыў Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» Сяргей Кандыбовіч. «Сімвалічна, што партрэт Янкі Купалы быў знойдзены напярэдадні яго юбілею. Гравюра была выстаўлена на аўкцыёне ў Маскве разам з іншымі работамі мастака Паўлава. Мы даведаліся аб гэтым і вырашылі аддаць партрэт у дар музею», - расказаў Сяргей Кандыбовіч.

 

У выкананні акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прагучалі вершы Янкі Купалы, аўтографам якіх пастановай Саўміна ў 2016 годзе нададзены статус першай катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці: «Маja dola», «А хто там ідзе», «Прарок», «Спадчына». Прагучалі і песні на словы Янкі Купалы ў выкананні выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

 

Янка Купала - з плеяды самых шануемых беларускіх аўтараў. Яго імем названы вуліцы, яму пастаўлены помнікі і адкрыты мемарыяльныя дошкі, у тым ліку за межамі краіны.

БEЛTA

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta