Два юбілеі ў Рызе

01 студзеня 2017, 11:38

16 снежня 2016 г. у Латвійскім таварыстве беларускай культуры "Сьвітанак" адзначылі адразу два юбілеі.

Максім Багдановіч - класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, гісторык літаратуры.

Ён пакінуў свайму народу вельмі значную творчую спадчыну, хоць жыццё яго было надзвычай кароткім, а лёс нелітасцівым. Пражыў ён усяго 25 гадоў.

А я пражыла на свеце ўжо ў 3 разы больш, чым ён. І калі паміраюць такія маладыя, прыгожыя, таленавітыя, я пытаюся: ,,Чаму такая несправядлівасць? Можа яны вельмі патрэбныя Богу і ён іх забірае да сябе?" Я вельмі спадзяюся на гэта... І тады становіцца трошкі лягчэй.

Нарадзіўся Максім Багдановіч 9 снежня 1891 года ў Мінску; таму ў бягучым, юбілейным 2016 годзе родная Беларусь і беларусы ва ўсім свеце вельмі масштабна адзначаюць яго 125-гадовы юбілей. Я таксама рыхтавалася да гэтага свята і прымала ўдзел у святочнай імпрэзе, прысвечанай 125-гадоваму юбілею Максіма Багдановіча, якую ладзілі актывісты Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" у Рызе. Вялікую падзяку хачу выказаць нашай шчырай беларусцы, экс-старшыні "Сьвітанка" Таццяне Казак, якая вельмі шмат зрабіла для правядзення гэтага мерапрыемства. Я са школы была закаханая ў многія творы Багдановіча, але толькі цяпер я адкрыла для сябе Багдановіча так шырока.

Святочная імпрэза праводзілася 17 снежня 2016 г. у адной з залаў дома Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч. Сярод гасцей выпадковых людзей не было. Прыйшлі аматары творчасці Максіма Багдановіча. Старшыня "Сьвітанка" Ірына Кузьміч прывяла з сабой дачушку, якой толькі 4 гады, а Таццяна Казак -- сына Міколку, які вучыцца ў другім класе. Мікола Казак - сапраўдны беларус. Ён добра размаўляе на беларускай мове, ведае шмат вершаў і песень па-беларуску, заўсёды вельмі актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах "Сьвітанка".

Дзякуючы дырэктару Беларускага інфармацыйнага цэнтра ў Рызе Ўладзіславу Рэдзькіну, усе прысутныя атрымалі магчымасць агледзець цудоўную выставу з Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і філіяла "Літаратурнага музея Максіма Багдановіча" з Мінска "Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць". Вельмі цікава экскурсію па выставе правяла дырэктар асноўнай Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы Ганна Іванэ. Багата ілюстраваная выявамі фотаздымкаў, паштовак, аўтографаў, арыгіналы якіх у асноўным захоўваюцца ў фондавай калекцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, выстава дае магчымасць скласці ўяўленне пра дзіцячыя і юнацкія гады паэта, яго сяброў і родных, пра  вучобу Максіма ў гімназіях Ніжняга Ноўгарада, Яраслаўля і Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі, прасачыць асаблівасці станаўлення яго асобы і паэтычнага таленту. 

Усе прысутныя атрымалі на памяць падарунак паштоўку з фатаздымкам Максіма Багдановіча. З яе глядзіць малады чалавек вялікай абаяльнасці. Сапраўды, Максім быў вельмі прыгожым юнаком высокага росту, з густымі, хвалістымі каштанавымі валасамі, з блакітнымі вачамі. Яго ласкава называюць "цвятком Радзімы". Удзельнікі агляду ўбачылі на выставе фотаздымкі бацькоў паэта, двух братоў, сяброў, гарадоў і мясцін, дзе жыў, вучыўся і працаваў паэт, куды пераязджала сям'я Багдановічаў пасля смерці маці. Максім Багдановіч самастойна вывучыў беларускую мову па кніжкам, жывучы ў Расііі.

На свяце  Ганна Іванэ прадставіла пажаўцелы ад часу адзіны друкаваны пры жыцці паэта  зборнік твораў М. Багдановіча ,
"ВЯНОК", у якім змешчана 100 верўшаў і 2 паэмы. Цікава, што фундатарам выдання зборніка была Магдалена Радзівіл.
Калі ў 1917 годзе ў Ялце ад сухотаў Максім Багдановіч памёр, каля яго ложка знайшлі лісток, на якім паэтн напісаў свае апошнія ў жыцці чатыры радкі:

 У краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю

З друкарні пана Марціна Кухты.

 Алег Лукашэвіч, аўтар цудоўнага фільма пра Максіма Багдановіча, гаворыць: "Максім Багдановіч - гэта цэлая планета, на якой можна знайсці ўсё, што патрэбна для душы, для супакаення, насычэння, каб зразумець, хто мы на гэтай зямлі." 
Творы Максіма Багдановіча - гэта скарб для чытача. Яны саграваюць сэрца. На яго вершы кампазіторы напісалі шмат вельмі прыгожых песен
ь.

На нашай святочнай юбілейнай імпрэзе гучалі вершы і песні ў выкананні сяброў таварыства і гасцей вечарыны Наталлі Камілеўскай, Эльвіры Гамершміттэ, Таісіі Бачкаровай ды іншых. Я акапэльна праспявала песню "У Максіма на кашулі", якая мне вельмі падабаецца. Гучалі таксама “Вераніка”, “Не кувай ты, шэрая зязюля” ды іншыя песні на словы славутага юбіляра. Напрыканцы першай часткі вечарыны ўсе разам мы праспявалі цудоўны раманс "Зорка Венера".

 

Гэта быў не адзіны юбілей, які мы адзначылі 17 снежня. Другая частка шмпрэзы была прысвечана 90-гадоваму юбілею Наталлі Пятроўны Цімаховіч. Прысутнасць юбіляркі на імпрэзе, магчымасць падараваць ёй  кветкі і  віншаванні  была радасным і  каштоўным   перажываннем  для кожнага сябра таварыства.

 Нашай найстарэйшай у Сьвітанкуюбілярцы я прысвяціла верш. У маім вершы выказваю свае пачуцці, пажаданні і адносіны да гэтай легендарнай жанчыны.

 БЕЛАРУСКАЕ СОНЕЙКА.

 Усё жыццё СОНЦА яна вывучала ---

І сама нарэшце СОНЕЙКАМ стала!

Сёння сабрацца ёсць важкая прычына:

У нас ЮБІЛЯРКА - ЛЕГЕНДА-ЖАНЧЫНА!

Вядомы вучоны, доктар навук фізычных,

Перакладчыца дайнаў і твораў паэтычных!

 

Яна нарадзілася, расла ў Рызе.

Багацця ў бацькоў наогул не было,

Але вось дзякуючы кнізе,

Яна пазнала навукаў святло

І ў іх дасягнула сапраўдных высотаў.

ВЯЛІКУЮ ДА ВУЧОБЫ МЕЛА АХВОТУ!

 

Школа, гімназія, універсітэт.

І Наталля Пятроўна раскрывае сакрэт:

У розных рэдакцыях ёй вельмі рады.

Праз газэту "Звязда" яна дае парады:

 

1. "ВУЧЫЦЦА НЕ ЛЯНУЙЦЕСЯ Ў ЛЮБЫМ УЗРОСЦЕ,

БО ТОЛЬКІ Ў РАЗВІЦЦІ ЁСЦЬ ПЭЎНЫ РУХ!"

Так што ў чалавека ВЫБАР ПРОСТЫ:

"ЖЫЦЦЁ або ЗАСТОЙ"- адно  з двух!

 

2"ТРЭБА ЗАЎЖДЫ ЦІКАВІЦЦА І МАРЫЦЬ, МАРЫЦЬ, МАРЫЦЬ...

Тады дэпрэсія не прыдзе і пачакае старасць!"

 

3. "КАБ ВАМ ЗАЎЧАСНА НЕ СТАРЭЦЬ,

ЗАЙМАЙЦЕСЯ ЛЮБІМАЙ СПРАВАЙ!" -

Так лічыць юбіляр па праву,

Бо аккурат яна знайшла такую справу.

Навука заўжды і вабіла яе, і звала.

У Акадэміі навук яна ў Рызе працавала.

Вывучала ГАЛАКТЫКІ і СОНЦА законы.

НАТАЛЛЯ ПЯТРОЎНА - ВЯДОМЫ ВУЧОНЫ.

Яна гаворыць: "СОНЦА ВЕЛЬМІ РОЗНАЕ,

ТАМУ БУДЗЬЦЕ З ІМ АСЦЯРОЖНЫЯ!"

 

Працаздольнасць яе проста здзіўляе.

Упэўнена: САМ БОГ ЁЙ ДАПАМАГАЕ,

А яшчэ ХАРАКТЭРА НАДЗЕЙНЫ БЕЛАРУСКІ СКЛАД!

І праца ў яе заўжды йшла на лад.

На шасці замежных мовах размаўляе.

Каля трохсот навуковых работ яна мае.

З іх 20 публікацый можна прачытаць.

Яшчэ цікавы момант хочацца дадаць.

 

ГАВОРЫЦЬ НА ЧЫСЦЮТКАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ,

Хоць ў Беларусі ніколі не была.

Размоўную сама пазнала меней-болей,

А вось літаратурную ГІМНАЗІЯ Ў ІНДРЫ ЁЙ ДАЛА.

 

Слова ДЭПРЭСІЯ ЁЙ НЕ ЗНАЁМА!

І толькі як выйдзе яна з дому,

ЗАМЕСТ таго, каб ІСЦІ Ў АПТЭКУ--

ПОЙДЗЕ Ў БІБЛІЯТЭКУ!

 

Там пасядзіць гадзіну - другую,

І значна лепей сябе адчуе!

ЯЕ ГАЛАВА - ГЕНЕРАТАР ІДЭЙ!!!

І З ІМІ ІДЗЕ ЯНА ДА ЛЮДЗЕЙ.

 

НАТАЛЛЯ ПЯТРОЎНА! З ЮБІЛЕЕМ ВАС ВІНШУЕМ!

МЫ ВАС ВЕЛЬМІ ЛЮБІМ, ПАВАЖАЕМ І ШАНУЕМ!

УСЕ СЯБРЫ "СЬВІТАНКА" І Я АСАБІСТА

ЖАДАЕМ, КАБ НЕБА ЗАЎЖДЫ БЫЛО ЧЫСТЫМ

НАД ВАШЫМ ШЛЯХАМ, НАД ВАШЫМ ДОМАМ,
КАБ ВЫ НЕ ГУБЛЯЛІ ДОБРЫХ ЗНАЁМЫХ!

 
ВАШ ЮБІЛЕЙ ТАКІ ЗНАКАВЫ І ПРЫГОЖЫ!

І НЯХАЙ ВАМ ДАСЦЬ МАГУТНЫ БОЖА

З НАМІ СВЯТКАВАЦЬ і 100 СВАІХ ГАДОЎ!

ВАС БУДЗЕ САГРАВАЦЬ ЗАЎЖДЫ НАША ЛЮБОЎ!

 

ШЧАСЦЯ, ЗДАРОЎЯ ВАМ, НОВЫХ ІДЭЙ

І ПОБАЧ МЕЦЬ СУМЛЕННЫХ ЛЮДЗЕЙ!

А СЯБРЫ - БЕЛАРУСЫ НЕ ПАДВЯДУЦЬ:

РУКУ ДАПАМОГІ ЗАЎЖДЫ ПАДАДУЦЬ!!!

 

Людміла Яновіч. г Рыга 


 На здымках :

-

Дырэктар Рыжскай беларускай школы імя Янкі Купалы Ганна Іванэ знаёміць з выставай,  прысвечанай Максіму Багдановічу

-


 Спявае Мікола Казак

-

Гучыць песня   "У Mаксіма на кашулі"(музыка Ул. Мулявіна) ў выкананні Людмілы Яновіч

-
Песня “Не кувай ты, шэрая зязюля” ў выкананні Эльвіры Гамершміттэ. Акампануе Наталля Камілеўская

-
Вершы Багдановіча чытае Таісія Бачкарова

-

Доктар фізічных навук  Наталля Цімаховіч
-

Віншаванні і найлепшыя пажаданні юбілярцы ад "світанкаўцаў"

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta