Хай не згасне зорка Максіма!

14 снежня 2016, 19:15

 

                              -


Юбілейны год слыннага паэта Максіма Багдановіча святкуюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. 17 снежня адзначаць 125-гадовы юбілей Максіма будуць і ў Латвійскім таварыстве беларускай культуры «Сьвітанак», які запрашае ўсіх аматараў творчасці паэта на святочную імпрэзу, яна будзе ладзіцца ў будынку Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч.

У праграме свята - літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная творчасці паэта і адкрыццё выставы, прысвечанай жыццёваму і творчаму шляху Багдановіча. Урачыстае адкрыццё выставы «І толькі на цябе надзея, Край родны мой!» адбылося 14 снежня ў Рыжскай Беларускай асноўнай школе імя Янкі Купалы, а зараз яна перабярэцца ў будынак АНТКЛ імя Іты Казакевіч. Гэта дасьць магчымасьць пазнаёміць з постаццю Максіма Багдановіча прадстаўнікoў самых розных нацыянальнасцяў, якія ўваходзяць у склад Асацыяцыі.

Мы запрашаем да ўдзелу ў імпрэзе усіх жадаючых, каму не абыякава творчасьць Максіма Багдановіча. Прыходзьце з кнігамі, прыходзьце з вершамі ўсе, каму ёсць што сказаць пра паэта, ёсць што прачытаць з яго - Максім пісаў пра нас, і яго словы не састарэлі.

Пачатак - 17 снежня ў 16 гадзін
Чакакаем па адрасу: Рыга, вул. Слокас, 37

На здымку:  карціна Вячкі Целеша,  намалёваная ў 1981г. да 90-годдзя паэта - "Заміж персідскага ўзора....." (Максім Багдановіч у Беларускім музеі ў Вільні), знаходзіцца ў Мінску ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta