«Беларускі кірмаш» запрашае на яскравае свята!

27 кастрычніка 2016, 16:03

 

                                           -

28 кастрычніка ў 18.00 у Палацы культуры пройдзе VI Міжнародны фестываль народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе», у якім прымуць удзел беларускія творчыя калектывы з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Беларусі. Цяпер у фестываля ёсць свой фірмавы знак-лагатып. Каларытнае свята арганізоўвае даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры пры падтрымцы Упраўлення культуры.

Фестываль адкрываецца 28 кастрычніка ў 14.00 канферэнцыяй «Культурны мост: Латвія - Літва - Эстонія - Беларусь", на якой будуць абмяркоўвацца пытанні захоўвання беларускай культуры ў умовах пражывання за мяжой этнічнай радзімы - у краінах Балтыі; вопыт арганізацыі фестываляў малымі гарадамі з выкарыстаннем мясцовага каларыту. Цэнтр беларускай культуры ў тым ліку прэзентуе лагатып фестывалю «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе» - стылізаваны беларускім народным узорам знак млына, як сімвала працы і руху, урадлівасці і багацця.

У фае Палаца культуры на першым паверсе будзе працаваць фотавыстава Алены Іванцовай «Імгненні беларускага кірмаша», якая асвятляе ўсе папярэднія фестывалі.

А ў 17.00 на першым паверсе ў фае развернецца рамесная выстава. Майстры будуць рекламаваць свае вырабы: латгальскую і беларускую кераміку, пляценне, ткацтва, выцінанку, лялек; гаспадыні - выгадаваную гародніну і фрукты. Браслаўскія майстрыхі правядуць майстар-клас па вырабу абярэга-павука з саломы. Паўторыцца і дабрачынная кніжная акцыя-абменка. Так што не забудзьце захапіць на свята кнігу на беларускай мове альбо беларускага аўтара. У знак падзякі вам падораць «гузік шчасця» - фірменны сувенір фестывалю.
Адначасова на другім паверсе Палаца культуры, у фае, будзе праходзіць майстар-клас па беларускаму народнаму танцу для гледачоў. Харэограф і музычны калектыў з Гродзенскай вобласці будуць навучаць усіх жадаючых танцавать «Падыспань», «Лявоніху» або «Польку».
Кожны год тэма фальклорнага фестывалю змяняецца, і ў гэты раз ён прысвечаны святу ўраджая. Асноўнае тэатралізавана-музычнае прадстаўленне выканаюць даўгаўпілскія беларускія калектывы - тэатральная студыя «Паулінка», ансамбль беларускай народнай песні «Купалінка», танцавальны ансамбль «Лянок», вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі» і вакальны ансамбль сеньёраў «Спадчына». Рэжысёр гала-канцэрта - Інэса Казлоўская.

Па традыцыі, на фестываль прыедуць госці і сябры - беларускія ансамблі з Екабпілса, Ліван, Прейлі, Рэзэкнэ і Дагды (Латвія), Вісагінаса (Літва), Таліна (Эстонія): Полацка, Зэльвы, Браслава і Міёр (Беларусь).
Сардэчна запрашаем на святочны канцэрт VI Міжнароднага фестывалю народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе» у пятніцу, 28 кастрычніка, у 18.00 у Палац культуры.

Уваход свабодны. І няхай спявае душа!


Цэнтр беларускай культуры,
Жана Раманоўская, кіраўніца ЦБК,
т. 654 24695, 20374840, cbk@inbox.lv, www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta