"Стары Ольса" - у Рызе

20 красавіка 2016, 16:55

 

                                              -

Вітаем, шаноўнае спадарства!
Мы - гурт беларускай сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" (Мінск). І наша мэта - адраджэнне музычных традыцый Вялікага Княства Літоўскага і аднаўленне гучання многіх забытых інструментаў. У нашым рэпертуары беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесансу, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі («Полацкі сшытак», «Віленскі сшытак»), беларускія канты ХVI-пачатку XVII стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу. Для выканання выкарыстоўваюцца максімальна дакладныя (па выглядзе, тэхналогіі і сыравіне) копіі даўніх беларускіх інструментаў і агульнаеўрапейскіх сярэднявечных інструментаў.
За 16 год свайго існавання гурт выступаў з сольнымі канцэртамі і ўдзельнічаў у шматлікіх фестывалях Беларусі, Заходняй і Усходняй Еўропы.
23 красавіка гурт выступіць падчас XI Міжнароднага фестывалю фальклора ў Даўгаўпілсе, а
24 красавіка адбудзецца вялікі канцэрт у Рызе ў фолк-клубе "Ala Pagrabs" (Peldu iela 19) з праграмай "Кола рыцэрска". Разняволеная атмасфера весялосці і сяброўскае кола перанясуць вас у эпоху рыцарства!
Пачатак канцэрта: 20.00.
 УВАХОД ВОЛЬНЫ!
Шчыра запрашаем вас і вашых сяброў!
Будзем вельмі ўдзячныя за распаўсюд інфармацыі сярод сяброў суполкі і на прасторах Фэйсбука!)
Да сустрэчы!
З найлепшымі пажаданнямі і прывітаннем з Мінску
гурт "Стары Ольса"

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta