Запрашаем на Каляды!
04 студзеня 2016, 19:09
Cябры!
Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" сардэчна запрашае разам адсвяткаваць Каляды!
Запрашаем на беларускую ялінку і дзетак, і дарослых! Разам паудзельнічаем у каляднай казцы, паводзім карагод з Зюзяй, праспяваем калядкі и пап'ем смачнай гарбаты з цукеркамі. Святкаванне адбудзецца 9 студзеня бягучага года ў памяшканні будынка Асацыяцыі нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч.
(Рыга, вул. Слокас 37)
Пачатак у 15-30 гадзін.
Каб добра правесці час ды годна пачаставаць калядоўшчыкаў, традыцыйна не пашкодзіць прыхапіць з сабою кошык да святочнага стала і светлы настрой для сябрыны.