"Гадоў датыкненні"

02 студзеня 2016, 14:27

 

                                   -

На прыканцы 2015 года, 16 снежня, у памяшканні Рыжскай Думы (Рыжскай ратушы) адбылося адкрыццё выставы, жывапісу і графікі "Гадоў датыкненні" прысвечанай 40-годдзю творчай дзейнасці Вячкі Целеша, вядомага латвійскага мастака-беларуса.

Яго запаветная мара стаць мастаком здзейснілася ў 1975 годзе, калі ён скончыў Латвійскую Дзяржаўную Акадэмію мастацтваў. Сёння Вячка Целеш з гонарам зазначае, што мастацкі густ яго і прафесіяналізм выпрацоўваліся пад уплывам выдатных педагогаў прафесароў Конрада Убанса, Эдуарда Калныньша, Пэтэрыса Упітыса і Уладзіміра Козіна.

Вячка Целеш сапраўдны творца і вялікі працаўнік.  На яго рахунку - вялікая колькасьць персанальных і каллектыўных выстаў. Толькі ў бягучым годзе ён зладзіў некалькі каллектыўных і тры персанальных выставы.

А вось пра Целеша - жывапісца хочацца згадаць асобна. Агнём любові, незвычайнай вытанчанасці і прыгажосці гараць яго палотны. Калькі ў іх колераў, паўтонаў, незвычайных фарбаў, тонкага адчування свету. Крані той яблык і пырсне ён спелым сокам, апячэ водарам дзяцінства. А вяргіні, нібы сполахі апошняга бабінага лета, ці тая сцяжынка, што ад бацькоўскай хаты, ці не яна стане жыццёвым шляхам пасля.
У кожнага, хто прыйшоў павіншаваць свойго сябра і мастака сваё, вельмі асабістае адчуванне яго творчасці.

З цёплымі пажаданнямі прыйшлі на выставу прадстаўнікі беларускай амбасады - першы сакратар Аляксандр Сушкевіч і саветнік-пасланнік Яраслаў Міцкевіч, вядомы латышскі мастацвазнаўца Марыса Бранцыс, прафесар ISMA Віктар Гапеенка. Вядомы латышскі паэт і перакладчык Улдыс Бэрзыньш прачытаў верш Пётры Целеша ў сваём перакладзе з польскай на латышскую мову. Пра Пётру Целеша партэбна сказаць асобна. Гэта адзін з прадстаўнікоў радаводнага дрэва Вячкі Целеша, імя якога згадвае спадар Целеш у сваёй кнізе „Адсюль наш род, тут мой прычал". Не забыліся пра свайга настаўніка і першага дырэктара і сённяшнія вучні Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы. Яны парадавалі ўдзельнікаў імпрэзы музычным віншаваннем, ад якога па-юначы хороша пасвятлеў у мастака твар. Не, не здарма столькі здароўя, столькі высілкаў было некалі аддадзена любай школе!

Гадзіннік жыцця хутка адлічвае час. З кожным годам, на вялікі жаль, адыходзяць ад нас надзейныя і любімыя нашы сябры. І як прыемна сярод гасцей было ўбачыць, што В.Целеша прыйшоў павіншаваць яго педагог, былы загадчык кафедры жывапісу Латвійскай Акадэміі мастацтваў прафесар Уладзімір Іванавіч Козін. Бог якому наканаваў такое доўгае і прыгожае жыццё. Спадар Козін мае сёння 93 гады. Беражы яго Божа!

Дарагі, родны наш Вячка! З юбілейнай выставай Вас! Жадаем здароўя, моцы, спагады, адданых вучняў і мноства сонечных, жыццясцвярджальных колероў на вашых палотнах!

Ганна Іванэ,

дырэктарка Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы

На здымках:

-

Вячка Целеш і яго працы

-

-

Добрыя словы мастаку адрасаваў вядомы латышскі мастацтвазнаўца Марыс Бранцыс

-

Мастака вітае Рыжская беларуская школа імя Янкі Купалы

-

Вячка Целеш са сваім педагогам - прафесарам Уладзімірам Козіным

-

Віншаванне  Вячку Целеша ад  дырэктара РСШ №71 Андрэя Рыжыкава

-

Юбіляра віншуе прафесар ISMA Віктар Гапеенка

-

Вячка Целеш з унукамі - Славікам і Алінай


24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta