Віншуем з Калядамі і Новым годам!

28 снежня 2015, 11:43

-

Шаноўныя сябры!

Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

З многімі з вас мы разам ужо 25 год; менавіта столькі сёлета споўнілася "Бацькаўшчыне"! Спадзяемся, што 2016 год замацуе нашыя супольныя поспехі і сталае партнёрства! Хай рэалізоўваюцца вашыя планы, здзяйсняюцца мары, пашыраецца сяброўства, віруе актыўнасць ў вашых суполках ды асяродках! Жадаем сустрэць святы са светлымі думкамі і з добрым настроем!

Няхай надыходзячы год прынясе шмат цікавых падзей, добрых навінаў і пазітыўных эмоцый! Добрага вам здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, дабрабыту, нязгаснай энергіі і натхнення на новыя дасягненні ў нашай агульнай працы на карысць незалежнай Бацькаўшчыны-Беларусі.

Шчаслівых Калядаў і Новага года!

Будзьма разам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta