Запрашаем на прэзентацыю кнігі "Вольга Сахарава. Сяргей Сахараў. выбраныя творы."
11 лістапада 2015, 15:23
Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" і Беларускі інфарматыўны цэнтр запрашаюць на прэзентацыю кнігі "Вольга Сахарава. Сяргей Сахараў. Выбраныя творы."
Кніга прысвечана аднаму з самых яскравых дзеячоў на беларускай ніве Латвіі - Сяргею Пятровічу Сахараву, педагогу, этнографа, публіцысту, грамадскаму дзеячу Латвіі першай паловы 20-га века. Кніга выдадзена у 2015 годзе ў Мінску.
У мерапрыемстве прымуць удзел госці з Мінска - укладальнікі кнігі: Міхаіл Казлоўскі- краязнаўца, даследчык літаратурных сувязяў і Сяргей Панізнік - пісьменік і паэт, перакладчык з латышскай мовы, старшыня таварыства "Беларусь-Латвія", кавалер латвіійскага ордэна Трох зорак .
Мерапрыемства адбудзецца 20 лістапада ў 17.00. у зале Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага універсітэта , па адрасу Рыга, вул. Рупніцыебас 10.
Пачатак - у 17 гадзін.