Сустрэча са Зміцерам Вайцюшкевічам
23 красавіка 2015, 23:25
29 красавіка бягучага года ў 18.00 гадзін у вялікай залe Дома АНКТЛ імя. І.Казакевіч (Рыга, Пардаўгава, вул. Слокас, 37) адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім музыкам Зміцерам Вайцюшкевічам. Талент Зміцера шматгранны, ён - вакаліст, аўтар музыкі, аранжыроўшчык, кларнетыст, саксафаніст.
Зміцер Вайцюшкевіч, таксама вядомы шырокаму колу слухачоў як Тодар - адна з самых яскравых фігур на беларускім рок-Алімпе. Яго з'яўленне на сцэне заўсёды азначае сустрэчу з першакласным музыкам і артыстам.
Мерапрыемства спалучае ў сабе творчы і інфармацыйны складнікі.
Творчая частка - гэта выступленне Зміцера Вайцюшкевіча і прэзентацыя яго песень.
Інфармацыйная частка будзе прадстаўлена ў выглядзе дыскуссіі з прадстаўнікамі мясцовых культурных таварыстваў і ўдзельнікаў мерапрыемства, а таксама - прэзентацыяй інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў пра Беларусь. У праграме таксама мініфільм, які распавядае пра Беларусь.