Дзень Волі адзначылі беларусы Латвіі

10 красавіка 2015, 08:58


Свята 97-х угодкаў Абвяшчэння незалежнай дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі мясцовыя беларусы ў Рызе 21 сакавіка, у суботу, бо на 25 сакавіка сёлета прыпаў на працоўны дзень. Імпрэза адбылася ў будынку Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч. 


Свята дзяржаўнасці беларусаў Латвійскім таварыствам беларускай культуры "Сьвітанак" і Аб'яднаннем мастакоў-беларусаў Балтыі "Маю гонар" адзначаецца штогод з першых дзён іх заснавання. Ды як яно можа не адзначацца беларусамі Латвіі, калі іх зямляк - вядомы беларускі палітык, паэт, публіцыст і педагог, вядомы чалавек у беларускай гісторыі - легендарны Кастусь Езавітаў быў удзельнікам той гістарычнай падзеі 25 сакавіка 1918 года, калі ў Мінску была абвешчана БНР, а потым разам з Сяргеем Сахаравым, Уладзімірам Пігулеўскім і многімі іншымі беларусамі- паплечнікамі, адраджалі беларускую культуру і асвету ў Латвіі.

Аб значэнні той падзеі і самаго свята, якія сёння садзейнічаюць інтэграцыі беларусаў Латвіі  ў незалежнай дэмакратычнай Латвійскай Рэспубліцы, захаванню сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці праз любоў  да роднай мовы, павагу да гісторыі і традыцый беларусаў 1920-1930-х гадоў, шмат гаварылася на гэтай сустрэчы.

 Можна  толькі здзіўляцца  вялікай працы, якую зрабілі беларусы тых часоў на ніве беларускай асветы і культуры, а гэта - арганізацыя і дзейнасць розных культурна-асветных беларускіх арганізацый, якія былі кансалідаваны і аб'яднаны адной ідэяй - любоўю да Бацькаўшчыны, да беларушчыны. Менавіта дзякуючы ім былі заснаваны ў Латвіі больш пяцідзесяці беларускіх школ і гімназій, беларускі тэатр, беларускі хор, Беларускае выдавецтва, выданне беларускіх газет, часопісаў і кніг. Усяго гэтага, на жаль сёння вельмі не хапае беларусам Латві. Канешне, змяніўся час,  змянілася сітуацыя ў дзяржавах у параўннанях з тымі далёкімі часамі, немагчыма цяпер беларусам Латвіі адкрыць пяцьдзесят дзяржаўных беларускіх школ і мець свае выдавецтва і тэатр. Тым не меньш, жыве беларускі дух у Латвіі, ёсць свая школа, на розных фестывалях і выставах гучыць беларуская мова, а такое свята, якраз нагадвае ўсім пра нашу спадчыну, пра беларусаў і пра тое, што беларусы - гэта нацыя, ў якой ёсць свая родная беларуская мова, гісторыя, культура і свая незалежная дзяржава, адроджанная ў 1991г. на ідэалах БНР.

Вячка Целеш

 

25 лютага 2018

-

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta