Віншаванне ад Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына"

25 сакавіка 2015, 14:54

Шаноўныя сябры-беларусы!

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" віншуе вас з нашым гістарычным нацыянальным святам - Днём Волі!

Штогод гэты знакавы дзень адзначаюць у Беларусі і ў іншых краінах свету ўсе, хто шануе памяць пра гістарычныя падзеі беларускага народу і ўсведамляе іх важнасць для нашай будучыні.

97 гадоў таму краіна Беларусь сцвердзіла сваю незалежнасць як Беларуская Народная Рэспубліка з дэмакратычнымі каштоўнасцямі і прадэманстравала волю беларусаў да самастойнага і свабоднага жыцця. Менавіта дзякуючы гэтай волі і гэтаму досведу пасля сямі дзесяцігоддзяў Беларусь змагла стаць суверэннай дзяржавай.

У сённяшні неспакойны час нам як ніколі важна дбаць пра захаванне суверэнітэту і незалежнасці - найважнейшых каштоўнасцяў, якія нас яднаюць.

Заклікаем усіх годна адзначыць Дзень Волі, аддаўшы даніну павагі ўсім, хто змагаўся за незалежнасць Беларусі і працаваў дзеля свабоды свайго народу. Гэтую справу працягваць нам разам! Таму зычым усім быць салідарнымі і моцнымі, не страчваць веры і разважлівасці, і няхай нашыя супольныя высілкі вядуць да таго, каб мы заўжды жылі ў згодзе ў незалежнай суверэннай Беларусі!


Будзьма разам! Жыве Беларусь!



24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta