Усталюем помнік Рыгору Барадуліну талакой

09 лютага 2015, 13:27

 

Шаноўнае спадарства!

24 лютага гэтага года споўнілася б 80 гадоў слыннаму беларускаму паэту Рыгору Барадуліну.

У сакавіку будзе гадавіна з дня яго смерці. Таму ўвесну плануецца паставіць помнік на магіле паэта ў родных Ушачах на Віцебшчыне. Скульптар Мікалай Байрачны распрацаваў праект помніка, які ўхвалілі сваякі.

Рыгор Барадулін быў Народным паэтам Беларусі, перакладчыкам, даследчыкам роднай мовы, аўтарам дзясяткаў кніг, сябрам Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровым сябрам Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", ганаровым віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра, ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёна. Творчасць Рыгора Барадуліна - гэта адлюстраванне нашай беларускай рэчаіснасці ва ўсіх яе шматлікіх праявах, гэта "залатая спадчына" беларускай культуры.

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" лічаць, што годна ўвекавечыць памяць - справа гонару ўсіх беларусаў, і звяртаюцца да кожнага, хто любіць паэзію Рыгора Барадуліна, хто шануе памяць пра славутага беларускага песняра, выказаць яму сваю любоў і пашану, зрабіўшы свой унёсак на выраб і ўсталяванне помніка Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.

Далучыцца да гэтай ганаровай справы можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя ўнучкі Рыгора Барадуліна:

ААТ "Беларусбанк" філіял 514 код 614 УНП 100420079

код віда ўклада 9004 (дамова дабрачыннага рахунка №000039)

атрымальнік Кліміна Дамініка Канстанцінаўна

прызначэнне плацяжа - добраўпарадкаванне пахавання

Ажыццявіць плацёж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дамамогай інфакіёскаў і Інтэрнэт-банкінга (выбраць - "Плацяжы", - "Адвольныя плацяжы", - "плацёж па рэквізітах").

 

www.zbsb.org

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta