Запрашэнне на сустрэчу з Пятром Краўчанкам

08 студзеня 2015, 10:24

 

10 студзеня 2015 г. ў канферэнцзале Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага Ўніверсітэта (Рыга, вул. Рупніецыбас 10 ) адбудзецца сустрэча з Пятром Краўчанкам, міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь  у 1990-1994 гадах, адным з распрацоўшчыкаў Белавежскага пагаднення.

Пётр Кузьміч Краўчанка - вядомы беларускі палітык, дыпламат, навукоўца. Ён аўтар шэрагу кніг, у тым ліку «Абраннікі вечнасці», «Беларусь на скрыжаванні ці дыпламатычны прарыў у свеце», а таксама кнігі «Беларусь на ростанях. Праўда пра белавежскае пагадненне.Нататкі палітыка і дыпламата», якая прысвечана распаду СССР, адной з галоўных падзей 20-га стагоддзя.

Кнігу «Беларусь на ростанях. Праўда пра белавежскае пагадненне.Нататкі палітыка і
дыпламата» можна будзе набыць падчас сустрэчы.

Пачатак мерапрыемства - у 17-00

Уваход вольны

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta