Дні Мінска ў Рызе з 9 па 11 кастрычніка

09 кастрычніка 2014, 16:29

 

                                        -

На працягу трох дзён у латвійскай сталіцы будуць праходзіць дзелавыя, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы з удзелам мінскай дэлегацыі, якую ўзначаліць старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Васіль Панасюк. Так, 9 кастрычніка кіраўнік беларускай дэлегацыі правядзе перагаворы з мэрам Рыгі Нілам Ушаковым. Пасля адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дзён Мінска ў Рызе ў Палацы культуры "Зіемельблазма", дзе пройдзе гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.

Ключавым мерапрыемствам дзелавой часткі Дзён Мінска стане бізнес-форум. Ён пройдзе 10 кастрычніка ў Рыжскай думе пры падтрымцы гандлёва-прамысловых палат трох краін - Беларусі, Латвіі і Літвы. У час мерапрыемства мінская дэлегацыя прадставіць экспартную і інвестыцыйную прывабнасць беларускай сталіцы, перавагі рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны "Мінск", умовы вядзення бізнесу ў высокатэхналагічнай сферы.

У бізнес-форуме прымуць удзел амаль 100 прадпрымальнікаў з Беларусі, Латвіі і Літвы. У ходзе кантактна-кааперацыйнай біржы будуць працаваць тры секцыі: вытворчасць прадуктаў харчавання, будаўнічыя паслугі і матэрыялы, інавацыі. Таксама 10 кастрычніка ў Рызе пройдуць дзелавыя сустрэчы і круглыя сталы, на якіх спецыялісты абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва ў галінах аховы здароўя, адукацыі, маладзёжнай палітыкі і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінгарвыканкамам і Рыжскай думай было падпісана ў 1999 годзе. Цяпер у Мінску зарэгістраваны 155 прадпрыемстваў з удзелам латвійскага капіталу, з іх 63 сумесныя і 92 замежныя. Па выніках мінулага года ў беларускай сталіцы налічвалася 1250 прадпрыемстваў, якія супрацоўнічаюць з Латвіяй, а знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў паўмільярда долараў.

Па выніках студзеня-ліпеня бягучага года экспарт паслуг прадпрыемстваў Мінска ў Латвію склаў $37002,8 тыс., імпарт - $24773,3 тыс. Традыцыйнымі таварамі, што пастаўляюцца мінскімі прадпрыемствамі ў Латвію, з'яўляюцца нафтапрадукты, сельскагаспадарчая тэхніка, лесаматэрыялы, электронныя схемы, алкагольная прадукцыя, касметыка. У сваю чаргу, сярод мінчан карыстаюцца попытам латвійскія лякарствы, трыкатажныя вырабы, рыбная прадукцыя, бытавая хімія.

                                  паводле друку

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta