На фестываль мастацтваў беларусаў свету ў Мінск прыедуць каля 250 суайчыннікаў з 18 краін

11 верасня 2014, 10:18

 

Другі фестываль мастацтваў беларусаў свету пройдзе 12-14 верасня ў Мінску падчас святкавання Дня горада, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.

На сёлетні фэст прыедуць каля 250 суайчыннікаў з 18 краін свету: Аргенціны, Арменіі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Мексікі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Швейцарыі, Эстоніі.

Многія з удзельнікаў ужо неаднойчы выступалі ў Беларусі. Чакаюцца выступы піяніста Міхаіла Юркова з Францыі, спявачкі Вольгі Сотнікавай-Рамос з Мексікі, кампазітара і піяністкі Юліі Раманцовай з Іспаніі. Цікава будзе ўбачыць выступленні творчай вакальнай групы іспанцаў, якія спяваюць на беларускай мове і захоўваюць традыцыі беларускай народнай творчасці.

12 верасня з выступамі беларусы свету праедуць па аграгарадках і невялікіх гарадках Мінскай вобласці. 13 верасня творчыя калектывы суайчыннікаў і асобныя выканаўцы рыхтуюць канцэрт, які адбудзецца на адкрытай пляцоўцы ля Палаца спорту. 14 верасня адбудзецца гала-канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці беларусаў замежжа ў Белдзяржфілармоніі.

Спецыяльна да фестывалю ў Беларускім дзяржаўным гістарычным музеі адкрыецца фотавыстава "Мы - беларусы" аб дзейнасці беларускіх аб'яднанняў у замежных краінах. Там жа адкрыецца экспазіцыя твораў мастакоў з ліку беларусаў замежжа, персанальная выстава карцін Вольгі Гуськовай з Бельгіі і выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларусаў замежжа з Расіі і Польшчы. Культуролаг, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Алена Глагоўская перадасць у дар музею архіў прадстаўніка беларускага авангардызма, архітэктара і скульптара Атона Краснапольскага.

У межах Другога фестывалю мастацтваў беларусаў свету адбудзецца Пятае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Беларусі.

Нагадаем, што Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету прайшоў у 2011 годзе ў Мінску і Віцебску. У ім прынялі ўдзел каля 250 нашых суайчыннікаў з 12 краін свету: Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі, Нідэрландаў і Беларусі.

                                           www.tut.by

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta