Працяг вандровак па Латгаліі Аб'яднання "Маю гонар"

28 мая 2014, 10:51


У сонечны травеньскі дзень, калі па ўсёй Латгаліі цвіла чаромха, у адным са старажытных гарадоў гэтага краю Латвіі - Вараклянах, адбылося адкрыццё выставы "Беларускія ўражанні" Аб'яднання мастакоў-беларусаў Балтыі "Маю гонар".

              -

Хоць ранняя вясна яшчэ не абудзіла поўную квецень латгальскіх садоў, але творы беларускіх мастакоў, насычаныя багатай палітрай колераў і стыляў, дабавілі да гэтай квецені і беларускія колеры, і радасны вясновы настрой наведвальнікам музея і жыхарам горада. 

Выстава адкрылася ў Музеі Вараклянскага краю, што размясціўся ў старым былым палацы генерал-паручыка графа Міхаіла Борха. У экспазіцыі выстаўлены 37 прац жывапісу, графікі, акварэлі, скульптуры і фотамастацтва. Гэта літаграфіі і акварэль Алены Лаўрыновіч, малюнкі тушшу і жывапіс Алены Раманенка, акварэлі Вячаслава Лаўрыновіча, жывапіс Ганны Пейпіні, Надзеі Ізянёвай, Аліны Літвіненка, Тамары Насенка, Ірыны Трумпель-Сабалеўскай, Алега Аблажэя і Яна Кузміцкага, драўляныя рэльефы і жывапіс Васіля Малышчыца, жывапіс і графіка Вячкі Целеша, каляровыя здымкі фотамастачкі Алены Ціхаміравай. 

Падчас адкрыцця выставы беларускіх мастакоў віншавалі кветкамі і падарункамі латгальцы - дырэктарка музея Тэрэса Корсака, захавальніца фондаў і арганізатар выстаў Ілзэ Марынска, старшыня Думы Вараклянскага краю Марыс Юст, а таксама мясцовыя прыхільнікі мастацтва і культуры.

Пасля кавы супрацоўніца музея Ліга Осіпава правяла мастакоў па залах музея і расказала пра гісторыю горада, пра гісторыю рода Борхаў, які паходзіў з Італіі, пазней яго радаводныя галінкі былі звязаны з Польшчай, пра іх радаводны маёнтак і палац, пабудаваны ў 1789 г. па праекту італьянскага архітэктара Вінцэнцо Мацоцці. Побач з палацам па праекту гэтага ж архітэктара быў закладзены парк, які да сёння захаваў старыя дрэвы, планіроўку і свае легенды.

Пасля адкрыцця выставы па старым парку і па іншых гістарычных мясцінах горада экскурсію з мастакамі правяла вялікая прыхільніца гісторыі і мастацтва дырэктарка Тэрэса Корсака. 

Выстава аб'яднання ў Вараклянах - гэта працяг вандровак беларускага мастацтва па Латгальскаму рэгіёну, які быў пачаты ў 2011 годзе ў г. Рэзэкнэ. Вандроўкі выставы па гарадах Латгаліі - гэта добрыя крокі беларускіх мастакоў на шляху інтэграцыі грамадства ў Латвіі, што цяпер актуальна для латвійскай дзяржавы. Гэта не толькі папулярызацыя беларускага мастацтва, але і знаёмства беларусаў з гісторыяй, культурай і традыцыямі латгальцаў, з іх мовай. На гэтых выставах можна пачуць як латышскую, так і латгальскую і беларускую мовы. Мастацтва, культура і мова аб'ядноўваюць людзей.

Старшыня Аб'яднання мастакоў-беларусаў Балтыі "Маю гонар" Вячка Целеш

На здымках:

-

Адкрыццё выставы

-

-

Пра гісторыю Варклян мастакам апавядае Ліга Осіпава

-

Мастакі Маю гонар і дырэктарка Тэрэса Корсака ля будынка музея

-

Мастакі ў графскім палацавым парку

  -

ПАДЗЯКА АБ'ЯДНАННЮ МАСТАКОЎ-БЕЛАРУСАЎ БАЛТЫІ "МАЮ ГОНАР"ЗА ЭКСПАЗІЦЫЮ ВЫСТАВЫ Ў МУЗЕІ ВАРАКЛЯНСКАГА КРАЮ

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta