У Цэнтры беларускай культуры адкрылася народная бібліятэка

27 красавіка 2014, 11:10

9 красавіка 2014 года ў Цэнтры беларускай культуры г. Даўгаўпілса была ўрачыста адкрыта народная беларуская бібліятэка.

Для ЦБК і культурна-асветніцкага таварыства "Уздым" адкрыццё народнай беларускай бібліятэкі стала выдатнай падзеяй. Бібліятэка збіралася многа гадоў па народнаму прынцыпу - з міру па нітцы. Кнігі прыносілі беларусы, іх прывозілі ў падарунак госці, дарылі паэты і пісьменікі. Так на кніжных полках набралася некалькі соцен тамоў, і тады пачалася праца па афармленню бібліятэкі, як належыць, на прафесійнам узроўне. У гэтым Беларускаму дому вялікую дапамогу сваімі дарадамі аказалі спецыялісты Латгальскай Цэнтральнай бібліятэкі. А работу сістэматызацыі бібліятэкі і яе афармленне з энтузіязмам выканала Тэрэза Паўлава, сябр таварыства "Уздым" і прафесійны бібліятэкар. Аб гэтым у прывітальным слове апавядала кіраўнік ЦБК Жана Раманоўская.

Тэрэза Паўлава расказала гасцям аб тым, што сабой прадстаўляе бібліятэка. У яе звыш 500 кніг пераважна на беларускай мове, кнігі класікаў і аўтараў беларускай літаратуры, справачная літаратура. Усе кнігі растаўлены ў алфавітным парадку і па каталогу: мастацкая і дзіцячая літаратура, гісторыя, геаграфія, вучэбная і справачная літаратура. Усе кнігі ўнесены ў каталог. Пераспектывай развіцця беларускай бібліятэкі спецыялісты назвалі яе падключэнне да электронага каталога Латгальскай Цэнтральнай бібліятэкі.

У Беларускага дома шмат сяброў, і гэта вялікая шчасце і добрая падтрымка. Павіншаваць беларусаў з адкрыццём бібліятэкі прыйшлі кіраўнік справамі Даўгаўпілскай гарадской думы Вольга Эссэ, консул Генеральнага консульства РБ у Даўгаўпілсе Юры Давыдоўскі, спецыялісты аддзела культуры Інара Барышнікава і Віта Вілевка, супрацоўнікі Латгальскай Цэнтральнай бібліятэкі Дзыдра Ступане і Зенона Ціхамірава. І кожны прынес у падарунак кнігі.

-
Яўгенія Гуляева і Жанна Раманоўская

Беларуская народная бібліятэка пакуль яшчэ невялікая, але для дзіяспары яна служыць адкрытым сталом ідэй, за які запрошан кожны, і дзе кожны знойдзе тое, што патрэбна для творчасці, розуму, думак, самаадукацыі. У Беларускім доме ў цесным супрацоўніцтве муніцыпальнага Цэнтра беларускай культуры і грамадскага таварыства "Уздым" праходзяць канцэрты, абрадавыя святы, выставы, сустрэчы з паэтамі. Аб важнай ролі друкаванага слова расказаў старшыня беларускага культурна-асветніцкага таварыства "Уздым" Валеры Амбросаў.

У Беларускім доме шмат гадоў дзейнічае беларуская нядзельная школа "Вясёлка". Без бібліятэкі школу ўявіць цяжка. Настаўніца, сустаршыня беларускага культурна-асветніцкага таварыства "Уздым" Вольга Паўловіч падаравала бібліятэцы кнігі, а таксама адзначыла , што гэта падзея з'яўляецца прадаўжэннем традыцыі, так як да вайны ў Даўгаўпілсе дзейнічалі дзве беларускія бібліятэкі.

Жанна Раманоўская,

кіраўнік Цэнтра беларускай культуры

Вольга Паўловіч,

сустаршыня беларускага культурна-асветніцкага таварыства "Уздым"

                                                                  паводле друку

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta