Віншуем Ганну Іванэ з юбілеем!

05 лютага 2014, 21:54

     

                                              -
Сябры Латв
ійскага таварыства беларускай  культуры Сьвітанак шчыра віншуюць з пяцідзесяцігадовым юбілеем дырэктара Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы Ганну Ўладзіславаўну Іванэ.

Прозвішча  Ганны Іванэ (у дзявоцтве  Нябескай) непадзельна звязанае з Рыжскай беларускай школай. Яна прыйшла на працу ў школу маладзенькай настаўніцай праз год пасля заснавання школы нашым таварыствам, калі адчынiўся другi па лiку клас. І з таго часу ўжо амаль два дзесяцігоддзі ўсе свае сілы і веды, усю сваю любоў, цеплыню і пяшчоту Ганна Ўладзіславаўна аддае дзецям. Гэтыя два дзесяцігоддзі свайго жыцця яна, без перабольшвання, аддала беларускай школе, а з 2000 г. – узначальвае школу. Шчырая і самаадданая беларуска, філолаг беларускай мовы па адукацыі, яна – цудоўны кіраўнік. Яе любяць усе – дзеці, бацькі і калегі-настаўнікі.

Мы ганарымся, што Ганна Ўладзіславаўна Іванэ – добры сябра і дарадчык  нашага таварыства, сябра Рады Сьвітанка на працягу двух дзесяцігоддзяў. Двойчы – у 2003 г. і сёлета Ганна Іванэ  была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Латвіі за вялікі ўнёсак ў захаванне і  развіццё беларускай культуры тут, у Латвіі.

Мы жадаем Ганне Ўладзіславаўне здароўя, моцы і натхнення, каб надалей наша беларуская школа ў Рызе развівалася і расла, бо дзеці – наша будучыня. Хутка першыя вучні нашай шаноўнай юбіляркі прывядуць сваіх дзетак у Рыжскую беларускую школу. Зычым Ганне Ўладзіславаўне яшчэ шмат дзесяцігоддзяў гэтакай жа самаадданайі і творчай працы на карысць школе, а значыць і на карысць захавання беларускай мовы і культуры ў Латвіі.

25 лютага 2018

-

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta