Янісу Струпулісу - 65 гадоў!

28 студзеня 2014, 19:04

8 студзеня 1949 года нарадзіўся Яніс Струпуліс, якога мы ведаем не толькі як латышскага мастака-медальера, але і даўняга сябра беларусаў.

-

 Працы гэтага мастака, знаёмы кожнаму жыхару Латвіі - бо менавіта па мадэлям Яніса Струпеліса былі адчаканеныя металічныя грошы нашай дзяржавы - сантымы, латы.  Але прозвішча Яніса Струпеліса,  прэзідэнта Латвійскага клуба медальернага мастацтва,  добра вядома не толькі ў сябе на радзіме, але і  ва ўсім свеце: у яго скарбонцы 350 выставак, з іх - 36 персанальных.

У творчай капілцы Яніса больш  700 медалёў.

Есьць у мастака некалькі серый медалёў, прысвечаных выдатным асобам Беларусі.  Так у 1976 годзе ён стварыў медалі, прысвечаныя Янку Купалу, Якубу Коласу, Кастусю Каліноўскаму. А ў 1979 годзе ў яго творчай майстэрні з"явілася серыя медалёў пад назвай "Беларускія гуманісты ХУ1--ХУ11 стагоддзяў" з выявамі Ф. Скарыны, С. Полацкага, В. Цяпінскага, С. Буднага, М. Сматрыцкага. Гэтыя работы таленавітага латышскага творцы бачылі на выставах у многіх еўрапейскіх гарадах. Як паведаміў сп. Сяргей Панізнік, старшыня таварыства "Латвія-Беларусь" вясной бягучага  скарбы Яніса Струпеліса будуць дэманстраваца ў Мінску, у літаратурным музеі Янкі Купалы.


Ад імя ўсіх беларускіх прыхільнікаў творчасці  спадара Яніса Струпеліса віншуем яго з  юбілеем! Зычым здароўя, дабрабыту і творчага натхнення на доўгія -доўгія гады!

Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак"

Аб'яднанне беларусаў-мастакоў Балтыі "Маю гонар"

-  -

-

-          -

 Вячка Целеш у гасцях у Яніса Струпуліса. Знаёмства  і сяброўства латышскага і беларускага мастакоў пачалося яшчэ падчас вучобы ў Латвійскай акадэміі мастацтваў, а захавалася і да гэтых дзён.

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta