Віншаванне ад прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі
21 студзеня 2014, 22:54
Паважаныя сябры і госці Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак"!
Сардэчна віншую Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" з 25-годдзем! Таварыства "Сьвітанак" ужо з моманту свайго заснавання выконвала важную ролю ў стварэнні згуртаванага грамадства ў Латвіі. Значны Ваш ўнёсак у спрыянне ўсведамленню беларусамі Латвіі сваіх гістарычных каранёў, у захаванне беларускай культурнай спадчыны, а таксама ў спрыянне стварэнню дыялога паміж культурамі, узаемаразуменню і ўзаемапавазе.
Жадаю Вам напоўненага пазітыўнымі эмоцыямі святкавання 25-гадовага юбілея і з'яўлення новых перспектыў у Вашай каштоўнай працы!
З павагай,
Прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі Андрыс Бэрзыньш