Віншаванне ад Міхаіла Саўко з Барысава

01 студзеня 2014, 01:08


Ад чытача нашага сайта Міхаіла Саўко з г. Барысава напярэдадні юбілею таварыства мы атрымалі шчырыя віншаванні з нагоды юбілею,  а зараз змяшчаем яго навагодняе віншаванне "сьвітанкаўцам". 
Віншую з надыходзячым Новым годам!

Няхай у 2014-м спраўдзяцца самыя смелыя мары!

Няхай гэты год будзе шчодры на добрыя навіны!

°

Хачу вам шчыра пажадаць,

Каб ззяла ў сэрцах вашых сонца,

А ў вашы душы благадаць

Лілася ліўнямі бясконца!

 

Дай Бог здароўя вам збанок

Дый шчэ куфэрак весялосці,

Каб не зваліла стома з ног,

Пакуль да вас даедуць госці!

 

Жадаю ўдачы вам, святла,

Дабра, спакою, мудрай згоды -

Каб радасць шчыраю была!

 

Жывіце ў шчасці! З Новым годам!


--
Миха
іл Саўко

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta