Віншуем са святамі!

24 снежня 2013, 18:39


Шаноўныя сябры!

Ад імя Управы і супрацоўнікаў Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" шчыра віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Няхай у вашым доме пануюць мір і згода, спагада і любоў, а ў любое надвор'е вас сагравае святло вашых сэрцаў і сонечныя ўсмешкі блізкіх!

Зычым, каб спраўдзіліся вашыя Калядныя чаканні! Каб Новы год прынёс вам радасць і натхненне, задавальненне ад працы на сваю і грамадскую карысць, а нашай любай Беларусі - волі, дабрабыту і росквіту!

 

Алена Макоўская, кіраўнік ЗБС "Бацькаўшчына"

Ніна Шыдлоўская, старшыня Рады ЗБС "Бацькаўшчына"

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta