Крывіцкія руны сястры Ніны

21 лістапада 2013, 14:22

-

                           брат і сястра -  Ніна і Сяргей


Ніна Янсанэ з дому Панізьнікаў нарадзілася 21 лістапада 1933 года у в.Бабышкі (Мёрскі раён Віцебскай вобласці). З 1951 года жыве ў Латвіі. У 1998 годзе атрымала латвійскае грамадзянства.

Дасканала валодае латышскай мовай. Яе пераклады публікаваліся ў штогодніку "Ветразь", часопісе "Вожык", у газетах "Набат", "Наша слова", у кнізе "Ян Райніс" (серыя "Скарбы сусветнай літаратуры"), дзе яна і аўтар падрадковых перакладаў, а таксама у кнізе "Крывіцкія руны: Беларускія пісьменнікі Латвіі".

Біяграфічную нататку пра Ніну Янсанэ змясціў энцыклапедычны даведнік "Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету". Даведка пра яе і яе верш "Зорная пошта" змешчаны на сайце Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак".


Сястра Ніна дапамагала мне ў запісах народных песень, лексічных скарбаў з нашага прыдзвінскага мацерыка. У многіх маіх паэтычных зборніках ёсць вершы, прысвечаныя ёй. І сёлета ў дзень юбілею згадаю такія радкі:


Сястра, зажурынка мая,
і мне ты кладачкі масціла.
Вясной пакормім салаўя,
каб сонца па зямлі хадзіла.
Са сцежак тчэцца радавод.
Зара радню падмаладзіла.
Каб разам быць -- глядзі на ўсход,

дзе з сонцам па зямлі хадзіла.

Сяргей Панізьнік

 

Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" шчыра віншуе Вас, спадарыня Ніна, з 80 - гадовым юбілеем!
Прыміце нашу вялікую павагу і самыя шчырыя пажаданні! Мы заўсёды ганарыліся сяброўству з Вамі і будзем рады кожнай новай сустрэчы! Шчасця, бадзёрасці, здароўя - на многія-многія гады!

 

На здымках:

-

"Выхад да мора". Ніна з дому Панізнікаў каля Рыгора Барадуліна і Уладзіміра Караткевіча. Юрмала. 1966 год.

 

-

Уся сям"я.

 

-
 Ніна  і Вітал Янсаны

 

 

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta