120 год таму нарадзіўся Кастусь Езавітаў

05 лістапада 2013, 14:02

5 лістапада 1893 г. у Дзвінску (зараз - Даўгаўпілс, Латвія) нарадзіўся Кастусь Езавітаў. Чалавек незвычайнага лёсу, жыццё якога часта нагадвала прыгодніцкі раман.

-

У пачатку 1919-га Езавітаў - камендант Гродна, адзін з камандзіраў 1-га Беларускага палка. У міжваенны перыяд Езавітаў жыве ў Латвіі і займаецца культурнай дзейнасцю, у першую чаргу школьніцтвам. Пры гэтым інтарэсы беларускай дыяспары часам перакрыжоўваліся з інтарэсамі латышскага ўраду: за "антыдзяржаўную" дзейнасць Езавітаў некалькі разоў трапляў у турму. Адзін з канфліктаў быў выкліканы... мапамі этнічных беларускіх земляў у школах, у якія ўваходзілі ваколіцы Дзвінска - то бок тэрыторыя Латвіі.

Ужо ў канцы вайны, немаладога але дасведчанага ў вайсковай справе Езавітава запрашаюць у Мінск - дапамагчы ў арганізацыі Беларускай Краёвай Абароны. Аднак хутка генерал апынецца ў Нямеччыне і вясной 1945, праз здраду ад'ютанта, свайго былога вучня, апынецца ў руках СМЕРШу.

Жыццё Езавітава, ягоныя кантакты і сувязі, дзейнасць і нават смерць - дагэтуль акутаныя таямніцай. Афіцыйная версія смерці - цяжкая ступень сухотаў, турэмны шпіталь, Мінск, 1946 год. Ёсць і іншыя: расстрэл у мінскай "Амерыканцы", павешанне ў Віцебску... Праўду, імаверна, мы зможам даведацца толькі пасля рассакрэчвання архіваў КДБ.

-

Езавітаў другі злева - разам з прадстаўнікамі замежных вайсковых місіяў, Гродна 1919

http://www.t-styl.info

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta