Напішы песню на верш беларускага паэта і паўдзельнічай у запісе дыска

24 кастрычніка 2013, 09:43


Дабрачынны фонд "Вяртанне" абвесціў музычны конкурс "Песні.by". Час прыёму заявак на яго працягнуты да 31 снежня.

Калі вы спяваеце, пішаце музыку і хочаце запісацца на сапраўднай студыі, удзельнічайце ў конкурсе. Для гэтага вам трэба выбраць верш беларускага паэта і праспяваць яго песняй.

Палажэнне пра конкурс "Песні.by"

Агульныя палажэнні

Мясцовы дабрачынны фонд "Вяртанне" (г. Мінск) аб'яўляе конкурс песень на словы беларускіх паэтаў на беларускай мове.

Мэты і задачы конкурсу

Асноўнымі мэтамі і задачамі правядзення конкурсу з'яўляюцца:

папулярызацыя чытання паэзіі сярод дзяцей і моладзі на беларускай мове;

заахвочванне школьнікаў да самарэалізацыі праз музыку;

развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў конкурсу.

Умовы, тэрмін і парадак правядзення конкурсу

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці і моладзь ва ўзросце ад 8 да 21 года ўключна. Ім прапаноўваецца выбраць верш беларускага паэта на беларускай мове і праспяваць яго ў любым жанры і стылі: ад акапэльнага выканання хорам (не больш за 8 чалавек) да выканання ў джаз- і рок-камандах. Аўтарам музыкі можа выступаць прафесійны кампазітар альбо калектыў аўтараў (у выпадку гуртоў).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 31 снежня 2013 года даслаць відэазапіс з рэпетыцыі альбо аўдыёзапіс песні. Ад кожнага ўдзельніка прымаецца не больш за два запісы.

Дасланыя на конкурс запісы не вяртаюцца. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права некамерцыйнага выкарыстання дасланых запісаў без згоды аўтара і без выплаты аўтарскага ўзнагароджання.

Патрабаванні да афармлення запісаў

Да кожнага запісу павінна быць прыкладзена анкета з наступнай інфармацыяй: прозвішча, імя, імя па бацьку выканаўцы (у выпадку гуртоў - усіх выканаўцаў); узрост; назва верша і прозвішча паэта; назва навучальнай ўстановы (калі выканаўца вучыцца); зваротны адрас і нумар тэлефона (свой альбо бацькоў).

Запісы прымаюцца як на дысках, так і па электроннай пошце па адрасе:

Фонд "Вяртанне"

220034, г. Мінск,

вул. Мар'еўская, д. 7а, пам. 1, пак. 6

e-mail: viartannie2013@gmail.com

Кантактны тэлефон: +375 17 284 68 32.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў

Вызначэнне пераможцаў конкурсу ажыццяўляецца журы. Будзе вызначана не менш за 12 песень-пераможцаў. Іх выканаўцы атрымаюць магчымасць за кошт арганізатара конкурсу зрабіць аўдыёзапіс гэтай кампазіцыі на прафесійнай студыі. Песні пераможцаў выйдуць на асобным аўдыёдыску.

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў студзені 2014 года. Умовы і час запісу пераможцамі песень на студыі будуць вызначаны дадаткова.

Кожны ўдзельнік конкурсу атрымае дыск у падарунак.

 

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta