У Рыгу едзе АKUTE

01 кастрычніка 2013, 13:31

 

Гурт Akute ў кастрычніку дасць шэраг канцэртаў на заходнім ад Беларусі напрамку, а 16 лістапада - вялікі сольны выступ у Мінску.

-

Балтыйскі міні-тур калектыву пачнецца 3 кастрычніка з канцэрта ў Вільні - гэта будзе першы сольны канцэрт Akute ў літоўскай сталіцы. Потым музыкі ўпершыню наведаюць Латвію: 4 кастрычніка яны выступяць у Рызе, а 5 кастрычніка - у Ліепаі. 19 кастрычніка адбудзецца першы выступ Akute ў Варшаве.

- Міні-тур дапаможа нам падрыхтавацца да вялікага канцэрта ў мінскім клубе Re:Public, які адбудзецца 16 лістапада. У межах гэтых выступаў плануем спрабаваць зусім новыя песні і тэхнічныя моманты, якія потым можна будзе пачуць і ў Мінску, - распавядае бас-гітарыст гурта Раман Жыгараў.

Зараз Akute працуюць над трэцім студыйным альбомам. Папярэдні паўнафарматнік "Не існуе" выйшаў у красавіку 2012. Яго поспех дапамог калектыву атрымаць увясну адразу чатыры ўзнагароды "Гурт года" - па версіях Tuzin.fm, "Даём рады", Ultra-Music Awards і Rock Profi.

 

3 кастрычніка - Вільня, Pogo Bar - 21.00 - інфа

4 кастрычніка - Рыга, Nabaklab - 21.00 - інфа

5 кастрычніка - Ліепая, Fountain Palace - 23.00 - інфа

19 кастрычніка - Варшава, Centralny Dom Qultury - 21.00 - інфа

 

40-хвілінны выступ адбудзецца ў Nabaklab (Zigfrīda Annas Meierovica bulvāris 12, Рига-LV-1010).

Пачатак мерапрыемства ў 21.00 (звычайна рэальны пачатак крыху паздней).

Квіток каштуе 1 лат.

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta