Паўліне Мядзёлцы - 120 гадоў

25 верасня 2013, 20:54

Сёння спаўняецца 120 гадоў ад нараджэння знанай беларускай артысткі Паўліны Мядзёлкi.

-

На здымку: Паўліна Мядзёлка з настаўнікамі і выхаванцамі Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі (1922-1925 гг.). Фота Сяргея Панізніка.

 

Станіслаў Валодзька 

Памяці Паліны Мядзёлкі

 Жыццёвыя сцежкі
Паўліны Мядзёлкі...
Парою лёс цешыў,
Парою быў золкі.
У Дзвінску і ў Менску
Гаркоту спазнала,
Аднак і нектару
Сабрала нямала.


Паўліне Мядзёлцы -
Руплівае пчолцы -
Матулінай мовы
Квітнелі ўсе слоўцы.
Таму і Паўлінку
Так хораша грала, -
У Янкі Купалы
Душа замірала...

У Будславе потым
Спяліла ўспаміны, -
Слязьмі палівала
Мядзёлка Паўліна,
Сваёй Беларусі
Для росквіту
Сілы
У божае Маці Будслаўскай
Прасіла...

...Цяпер на магіле
Паўліны Мядзёлкі,
Як родныя слоўцы
Мядовыя зёлкі,
Як добрыя слоўцы
Аб мілай старонцы,
Што кветкі ўзрасціла
Паўліне Мядзёлцы...

 

25 лютага 2018

-

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta