ПАД КРОНАЙ РАДАСЛОЎНАГА ДРЭВА

25 верасня 2013, 09:18


Вячку Целешу на 75-годдзе


Знікалі крыжакі з кіпучых вежаў...
І толькі з Вячкам зноў паўстаў пасад!
Натхняльніку крывіцкі рум належыў;
у Тэрветэ, у Сігулдзе цвіў сад.

О, з Вячаславам лёгка веча славіць
і з продкамі на гутаркі хадзіць.
Да скарбаў радаслоўя ён уставіць
кругляк - і Неба скрозь Беларусь глядзіць.

Асветленыя Славікам абліччы
будзіцеляў і ваяроў зямлі.

З табою, draugs, мы новы дзень прыклічам,
каб латышы з балткрэвамі жылі

на Даўгаве-Дзвіне не як сатыры,
а як пялёстачкі твайго штрыха.

І хай ад Вячкі Целеша -- у вырай
не вымкне краснасельская страха.

Ты з-пад яе айчыннікам адкрыўся,
Францішка, Янку з Янісам сустрэў,

Ларысе, Зосьцы Верас абагрэў;
Максіма лік тваёй рукой спавіўся.
Жыццё ідзе ў падбег, а "Маю гонар!"
ты прамаўляеш, патрыёт, здаўна.

Трымціць душа!
А для гадоў разгону
ў цябе ёсць
радаслоўная струна!

 

Менск, 3.09. 2013

Сяргей Панізьнік

 

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta