Выстава «У сэрца глянь сваё...», прысвечаная Райнісу і Купалу

09 верасня 2013, 12:18


11 верасня (серада), а 16-й гадзіне, у дзень нараджэння вялікага паэта Латвіі, Дача-музей Райніса і Аспазіі (Юрмала) запрашае на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «У сэрца глянь сваё...» з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Выстаўка - частка міжнароднага праекта «Янка Купала і Ян Райніс», які рэалізуецца дзякуючы супрацоўніцтву Аб'яднання літаратурных музеяў (Латвія) і музея Янкі Купалы (Беларусь) пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Латвіі.

Праект прысвечаны жыццю, творчасці і сяброўству выдатных паэтаў Беларусі і Латвіі - Янкі Купалы і Яна Райніса.

Назвай выстаўкі абраны радок з верша Янкі Купалы «Не шукай», галоўная тэма якога - адвечны пошук чалавекам шчасця, якое знаходзіцца блізка, толькі трэба ўмець шукаць і глядзець у сваё сэрца. Гэтая гуманістычная ідэя ляжыць у аснове творчасці абодвух паэтаў, лёс якіх неаддзельны ад гістарычнага шляху роднай зямлі.

Экспазіцыйныя плакаты, якія ўтрымліваюць рукапісы, фатаграфіі з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, знаёмяць з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці першага народнага паэта Беларусі, сярод якіх былі знакавыя сустрэчы з выдатнымі дзеячамі латвійскай культуры. У 1926 годзе ў Мінск прыехаў Ян Райніс, народны паэт і дзяржаўны дзеяч Латвіі, дзякуючы апецы якога Латгалія стала родным домам для беларусаў.

Гэтая адзіная асабістая сустрэча паэтаў стварыла глыбокі кантэкст для далейшага развіцця беларуска-латвійскіх культурных сувязяў. У 1940 г. Янка Купала наведаў Латвію як ганаровы госць Латвійскага з'езду пісьменнікаў.

                                       "Наша Ніва"

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta