Завяршаецца юбілейны год Аб'яднання "Маю гонар"

25 снежня 2011, 17:27

 

-


Юбілейная выстава Аб'яднання мастакоў-беларусаў Балтыі "Маю гонар", прысвечаная 20-годдзю яго заснавання, пачала свае жыццё з Рыгі. Тут у  траўні, у Цэнтры культуры і народнага мастацтва Рыжскай думы "Ritums" адбылося адкрыццё выставы, затым яна пачала сваё падарожжа па Латгаліі - краі, дзе спрадвеку побач з латышамі пражывалі беларусы. А завершыць выстава юбілейны год таксама ў сталіцы.


26 снежня ў будынку Асацыяцыі нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч, што па вуліцы Слокас, 37, адбудзецца яе адкрыццё.


Адна з экспазіцый выставы будзе прысвечана памяці сябры аб' яднання - Мацея Чырыча.


Падчас імпрэзы будзе нагода павіншаваць са слыннымі юбілеямі нашых юбіляраў - навукоўцу Наталлю Цімаховіч і мастака Анатоля Ермаковіча.

Пачатак - у 15-00 гадзін

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta