120-годдзе Багдановіча адсвяткавалі ў "Сьвітанку" (відэа)

11 снежня 2011, 21:57


А таксама паказалі рыжанам выставу, прысвечаную Крыжу Ефрасінні Полацкай.

Беларусы Латвіі адсвяткавалі ў Рызе 120-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча яшчэ па старым стылі: узгадалі лепшыя вершы вялікага паэта і праспявалі іх.

Вячаслаў Целеш, старшыня аб'яднання мастакоў Балтыі "Маю гонар", узгадвае, як 20 год таму святкавалі стагоддзе са дня нараджэння паэта. З таго часу штогод латвійскія беларусы ладзяць невялікія вечарыны.

Вячаслаў Целеш: "Яго патрыятызм распаўсюдзіўся па ўсім свеце, у тым ліку і на беларусаў Латвіі. Беларусу варта пачуць яго "Пагоню" ці "Зорку Венеру", каб пераканацца ў патрыятызме Максіма Багдановіча".

Адначасова з багдановіцкімі чытаннямі латвійскія беларусы адкрылі фотавыставу, прысвечаную лёсу іншай беларускай легендзе - Ефрасінні Полацкай і яе крыжу.

Зладзіла выставу старшыня таварыства "Сьвітанак" Ірына Кузьміч. Яна ж - дачка беларускага майстра Міколы Кузьміча, які і стварыў копію знакамітага крыжа

Ірына Кузьміч: "У чэрвені мы з мужам выправіліся ў старажытны Полацак і некалькі дзён пражылі ў Ефрасіннеўскім манастыры. Вынікам натхнення і стала гэтая выстава. Яе мэта - пазнаёміць латышоў з культурай Беларусі".

У 1997 г. брэсцкі ювелір-эмаліроўшчык, сябра Саюза мастакоў Беларусі Мікалай Кузьміч стварыў рэпрадукцыю крыжа Ефрасінні Полацкай. Новы крыж быў асвечаны і перададзены ў Ефрасіннеўскі манастыр.

 

Сапраўднаму крыжу, які знік у вайну з магілёўскага музея, сёлета споўнілася б 850 гадоў.

Андрэй Елісееў

www.euroradio.fm

Відэарэпартаж глядзіце: http://euroradio.fm/report/120-goddze-bagdanovicha-adsvyatkavali-w-latvii-videa-81025


 

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta