Віншуем з юбілеем Сяргея Кузняцова

24 лістапада 2011, 11:34


19-га лістапада пяцідзесяцігадовы юбілей святкаваў Сяргей Юр'явіч Кузняцоў, доктар медыцынскіх навук, заснавальнік, дырэктар і фундатар Латвійскага Інстытута Прафілактычнай медыцыны, загадчык лабараторыі даследванняў рака. Прозвішча Сяргея Кузняцова вядома ў ліку самых аўтарытэтных даследчыкаў рака ў Еўропе.
Мы ж, сябры Латвійскага таварыства беларускай культуры «Сьвітанак», ведаем Сяржука Кузняцова як аднаго з заснавальнікаў нашага таварыства і яго першага кіраўніка.

Сяргей Кузняцоў нарадзіўся ў Рызе. Але яго радавод мае беларускія карані. Продкі Сяргея па мацярынскай лініі родам з Гомеля. Любоў да беларускай мовы, культуры абудзілася ў юнага  рыжаніна  пад уплывам бабулі, да якой ён прыязджаў у час канікул, а яшчэ, як  прыгадваў сам Сяргей, пад уплывам гістарычных раманаў Уладзіміра Караткевіча.


Пасля заканчэння сярэдняй школы ў родным горадзе, Сяржук накіроўваецца  на вучобу ў Ленінградскі санітарна-гігіенічны медыцынскі інстытут (зараз Санкт-Пецярбуржская Медыцынская Акадэмія імя І.І. Мечнікава), якую скончыў у 1985 годзе.

Справай жыцця для спадара Сяргея Кузняцова стала навукова-даследчыцкая праца ў галіне анкалогіі, распрацоўка і выпрабаванне новых лекаў для прафілактыкі і лячэння рака.  Вынаходнік лекаў ад рака Phallus imfudicus (Вясёлка звычайная), Zemestauki (Zemestauki. info), Polyprenol (poliprenol.info) ды іншых. С.Кузняцоў - аўтар 500 навуковых артыкулаў і шэрагу кніг на латышскай, рускай, ангельскай і нямецкай мовах у галіне лячэння анкалагічных захворванняў. Двойчы названы ў дзесятцы лепшых даследчыкаў рака ў Еўропе. З'яўляецца лаўрэатам міжнародных прэмій за распрацоўку ўнікальных метадаў прафілактыкі і лячэння рака.

Сяржук Кузняцоў актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю на ніве адраджэння беларушчыны ў Латвіі. Ён адзін з заснавальнікаў Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" у Рызе, якое ўзначальваў з 1988 і да 1994 года. Працаваў вядучым беларускай праграмы "Сьвітанак" Латвійскага радыё (1988-1993). У 1993г. - рэдактар часопіса "Сьвітанак". Артыкулы Сяржука Кузняцова, прысвечаныя пытанням нацыянальнага адраджэння і папулярызацыі беларускай культуры, перыядычна з'яўляліся на старонках латвійскай прэсы ў часы Аtmoda (Адраджэння). У часы аднаўлення Латвійскай Рэспублікі разам са сьвітанкаўцамі браў актыўны ўдзел ў мітынгах, дэманстрацыях, форумах і іншых мерапрыемствах таго часу ў падтрымку незалежнасці Латвіі.

Сяржук Кузняцоў у 1989 годзе быў дэлегатам Устаноўчага з'езда Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньнне". У гэтым жа годзе ён быў абраны дэпутатам Рыжскага гарсавета, у 1993 годзе прымаў удзел у Першым з'ездзе беларусаў свету


Сяргей Кузняцоў з'яўляецца сябрам Амерыканскай асацыяцыі хіміятэрапіі і Нью-Йоркскай акадэміі навук. Удзельнік міжнародных навуковых канферэнцый і сімпозіўмаў у Японіі, Кітаі, Тайландзе, Францыі, Англіі, Канадзе, ЗША і іншых краін.  З-за свёй вялікай занятасці часу на актыўную грамадскую працу ў яго зараз няма. Але Сяргей Кузняцоў застаецца ганаровым сябрам нашага таварыства, чым ЛТБК «Сьвітанак» вельмі ганарыцца. І ў гэтыя восеньскія дні мы далучаемся да шматлікіх віншаванняў у адрас Сяргея Кузняцова, якія ў гэтыя дні спадар Сяргей атрымлівае не толькі з Латвіі, але з усіх куткоў свету. Жадаем шаноўнаму юбіляру здароўя, шчасця, аптымізму на доўгія-доўгія гады!

Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак"

На здымках

 

-Д

 1988г. Дом работнікаў мастацтва ЛССР. Старшыня Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" Cяржук Кузняцоў  і намеснік старшыні Вячка Целеш на адкрыцці творчай сустрэчы з паэтам Сяргеем Панізнікам.

-

1990г. Старшыня "Сьвітанка" Сяргей Кузняцоў( другі зправа) ля помніка Свабоды пад час акцыі 4-ых угодкаў Чарнобыльскай трагедыі.

-

 1990 г. Пад час мітынгу Атмоды на набярэжнай, на вежы Рыжскага замка. З правага боку са сцягам Сяргей Кузняцоў са сьвітанкаўцамі.

-

1990г. Музей медыцыны. Канферэнцыя, прысвечаная 500-годдзю Францішка Скарыны. Рэферат чытае Сяргей Кузняцоў. У прэзідыуме сядзяць (злева направа) акадэмік Яніс Страдыньш, Вячаслаў Чамярыцкі і Вячка Целеш.

-

1993г. Дом Беніяміна. Адкрыццё вечарыны, прысвечанай 5-годдзю "Сьвітанка". Старшыня "Сьвітанка" Мікола Ярчак, старшыня рады Сяржук Кузняцоў і намеснік старшыні рады Вячка Целеш.

-

 1995 г. Іванаўскія могілкі. Рада "Сьвітанка" ля магілы Сяргея Сахарава ў дзень яго 100-гадовага юбілею.

 

-

1995г. Старшыня рады ЛТБК "Сьвітанак " Cяржук Кузняцоў у офісе таварыства

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta