У «Балтыйскiм ветры» - беларускi голас

26 кастрычніка 2010, 10:15


Падрыхтаваны да выдання зборнiк вершаў паэтаў Лiепаi пад назвай «Baltijas vējš» («Балтыйскi вецер»). У iм змешчаны i паэтычныя творы нашай зямлячкi Ганны Дзюбянавай.


Выдавец зборнiка - Лiепайскае таварыства аматараў гiсторыi, музыкi i паэзii. Яго ўзначальвае таксама наш зямляк Кастусь Высоцкi. Ён жа - i iнiцыятар гэтага выдання, якое ўключае творы прадстаўнiкоў самых розных нацыянальнасцей, што пражываюць у горадзе пад лiпамi. Вершы прапануюцца чытачам на нацыянальных мовах i ў перакладзе на рускую або латышскую мовы. 


Ганна Дзюбянава родам з-пад Маладэчна. Тут, у пасёлку Беразiнскае, прайшлi яе дзiцячыя гады, якiя былi напоўнены любоўю да роднага слова. Мацi Ганны - Соф'я Iванаўна Душкевiч працавала настаўнiцай беларускай мовы i лiтаратуры ў мясцовай школе. Яе захапленне паэтычнымi вобразамi перадалося i дачцы. Праўда, па жыццi Ганна пайшла сваёй дарогай, яна атрымала прафесiю тэхнолага хлебапякарнай вытворчасцi, якая сёння ў Латвii дапамагае ёй годна жыць i быць запатрабаванай. 


А ў вольны час Ганна Мiхайлаўна звяртаецца да паэзii. Вельмi любiць чытаць беларускiх паэтаў, асаблiва захапляецца творчасцю Рыгора Барадулiна. А ў хвiлiны натхнення сама рыфмуе словы ў паэтычныя радкi, стварае вобразы, блiзкiя беларусам, у сваiх вершах выказвае думкi, якiя хвалююць землякоў. Пiша не толькi вершы, але i памфлеты, цудоўныя вiншаваннi для сяброў.


Валянцiна Грыбоўская.

Ліепая
Вашай увазе, паважаныя чытачы, прапануем вершы Ганны Дзюбянавай, якiя ўвайшлi ў зборнiк «Бaлтыйскi вецер».

* * *

Калi ўжо твае гады
Iдуць, бягуць без чарады,
Iм свой чарод не ўстановiш.
Хвiлiну сiл няма спынiць.
I час iмклiвы не дагонiш.
Напэўна, у гэтым цуд жыцця,
Якое дадзена нам зверху.
I кожная пара свой мае сэнс.
А чашу лёсу гэтую
Напоўнiць трэба нам даверху.
У адну ваду не ўвойдзеш двойчы -
Пра гэта ведаюць усе.
Жыццё нам пакiдае ўспамiны.
Цi помнiш, як было аднойчы?..
Усяго патроху, пакрысе.


* * *
Нiдзе, нiчый, нiяк, нiколi -
Ты тут жывеш, як у нядолi.
Табе няблага, цёпла, сытна,
I на чужбiне ты прыладзiўся даволi спрытна.

Але дзе водар той,
Што я з дзяцiнства знаю?
Дзе мова родная?
Дзе хатка матчына,
Якую ўсё часцей я ўспамiнаю?
Хто скажа, што яму i на чужбiне ўтульна, -
Не вер нiколi!
Зманіць табе,
Зманіць сабе самому.
Бо ўсёроўна хочацца дадому.

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta