Вызначаны галоўны беларускі хіт сезону

27 жніўня 2010, 14:37


Высілкамі прыхільнікаў беларускай музыкі і экспертнай рады з беларускіх тэлепрадусараў быў вызначаны галоўны беларускі хіт сезону. Ім стаў твор "Краіна 2.0" у выкананні каманды "Глюкі", запісанай пры ўдзеле яшчэ двух магілёўскіх выканаўцаў MAUZER і Green Che

Цягам месяца на галоўным музычным інтэрнэт-партале краіны - "Тузін Гітоў" праходзіў выбар самых годных беларускамоўных твораў. У прэтэндэнтаў было 72 кампазіцыі выканаўцаў абсалютна розных жанраў, якія ўдзельнічалі ў хіт-парадзе цягам музычнага сезону 2009-2010. Шорт-ліст твораў было даручана скласці прадусарам тэлеканалаў, якія працуюць у Беларусі.

Кожны з экспертаў меў свае ўпадабанні. "Мне падабаецца мэлодыка, гэта адна з прычынаў, чаму цяжкія гурты ў маім хіт-парадзе адсутнічаюць", - зазначыў дырэктар дырэкцыі музычных і забаўляльных праграмаў Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Шпітальнікаў. Шмат адкрыццяў для сябе зрабіў генеральны прадусар СТВ Павал Каранеўскі. Асаблівы рэспект ён выказаў Юры Дземідовічу з беларускай версіяй "Чароўнага кроліка" і вакалістцы гурта Naka Насце Шпакоўскай. "Я разам з ёй паміраю ды зноў нараджаюся, дзякуючы голасу і моцы пачуццяў", - прызнаўся прадусар. Музычны дырэктар тэлеканалу Белсат Вераніка Самолінская і дырэктар каналу A-ONE у Беларусі Алег Скарабагаты звярнулі ўвагу найперш на беларускі андэграўнд, а генеральны прадусар MTV-Беларусь Валянцін Грышко на патэнцыйную камерцыйнасць выканаўцаў.

Далейшы выбар быў за наведнікамі парталу "Тузін Гітоў". У змаганні на званне галоўнага беларускага хіта сышліся дзве каманды, якія прыпынілі дзейнасць, таму і падтрымка з боку іх прыхільнікаў была найбольш адчувальная. У выніку перамогу атрымаў гурт "Глюкі" з песняй "Краіна 2.0", запісанай пры ўдзеле гуртоў MAUZER і Green Che. Яна ўсяго на некалькі галасоў апярэдзіла гурт "Дзецідзяцей" з песняй "Раптам"

Восьмы па ліку сезон на "Тузіне Гітоў" стартуе 17 верасня. Па задумцы рэдакцыі хіт-параду, сёлета галасаванне стартуе з ПОП-тура, у якім возьмуць удзел як прызнаныя выканаўцы, так і тыя, якія толькі пачынаюць сваю музычную кар'еру.

Тузін лепшых беларускіх песень музычнага сезону 2009-2010 па версіі інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў":

1. Глюкі feat. MAUZER і Green Che - Краіна 2.0
2. Дзецідзяцей - Раптам
3. Akute - Адзіноцтва
4. :B:N: feat. Vinsent - Развага
5. MAUZER - Я люблю боль
6. Neuro Dubel - Касманаўты
7. Рокаш - Дзеці паўночнага ветру
8. Naka - Бяжы
9. esprit - Да сініх скалаў
10. J:морс - Маё сонца (канцэрт у тэатры)
11. Спрат - Казачныя сны
12. Rahis - Чароўныя ноты

Тузін Гітоў

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta