Свята латвійскіх беларусаў

01 красавіка 2010, 13:16


У апошнюю сакавіковую суботу ў зале Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" чарговы раз сабрала беларусаў Рыгі, каб адзначыць галоўнае свята нацыянальнай самасвядомасці беларусаў Свету - 92-я ўгодкі абвяшчэння незалежнай дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

Свята Дня волі гэта не Каляды ці Купале, якія нясуць людзям радасць расслаблення і адпачынку ад штодзеннай працы. Гэтыя святы дапамагаюць нашым суродзічам узгадаць беларускія народныя традыцыі, песні, паказаць нацыянальныя строі, нацыянальную спадчыну, пакінутую нашымі продкамі.

Свята 25 сакавіка нясе беларусам трохі іншы сэнс, іншыя эмоцыі і пачуцці. Яно нясе гонар і годнасць нашым суродзічам. Нясе адчуванне нацыянальнай прыналежнасці кожнага з нас да вялікага народа, назва якому БЕЛАРУСЫ. Адчуване таго, што беларусы маюць сваю немалую зямлю, назва якой БЕЛАРУСЬ, маюць сваю мілагучную, прыгожую мову, сваю даўнюю гісторыю, свае гістарычныя сімвалы. На гэтым свяце ўспамінаюць тых, хто стаяў ля вытокаў абвяшчэння, хто прысвяціў сваё жаццё ідэалам БНР, каб жыла незалежная Беларусь. Гэтае свята нам нагадвае, што беларусы, як і латышы і іншыя народы Расійскай імперыі, у 1918 годзе абвясцілі аб незалежнасці сваёй Бацькаўшчыны. У 1991 годзе пасля развала савецкай імперыі, як і іншыя народы, адстаялі сваю незалежную Рэспубліку Беларусь.

Такія адчувані на гэтым свяце рыжскія беларусы атрымалі сёлета. Гучаў гімн - малітва "Магутны божа". Дарэчы, ў латышоў няма ваяўнічага гімна, у іх таксама гімнам з'яўляецца малітва "Dievs, svētī Latviju" (Божа, сцеражы Латвію), гучалі святочныя віншаванні. Старшыня "Сьвітанка" Таццяна Казак зачытала віншаванне Старшыні Рады БНР з Канады Івонкі Сурвіллы. Ад Аб'яднання мастакоў-беларусаў Балтыі з віншаваннем выступіў старшыня аб'яднання Вячка Целеш.

Пасля віншаванняў гучала музыка саксафона ў выкананні самай маладой музыкі -- дзесяцігадовай Вікторыі Мілеўскай, вучаніцы 3-яй Рыжскайі музычнай школы. Людміла Ігнатава, студэнтка Латвійскай акадэміі музыкі, на вялікім прафесійным узроўні выканала беларускія песні, а таксама арыі з вядомых класічных опер. Як заўсёды, з вялікім пачуццём чыталі вершы беларускіх паэтаў Таісія Бачкарова і Таццяна Казак. Да пазна гучаў гармонік Станіслава Клімава і беларускія песні на святочным застоллі беларусаў.

Вячка Целеш,

Рыга

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta