Беларусы Чэхіі адкрылі "Сваё радыё"

12 лютага 2010, 11:21

 

Радыёстанцыя з 100‑працэнтным напаўненнем беларускай музыкай пачала вяшчанне ў сеціве. Планы ў заснавальнікаў «Свайго радыё» амбітныя - зрабіць прафесійную беларускамоўную радыёстанцыю і выйсці ў чэшскі FM‑эфір.

«Сваё радыё» толькі што пачало сваё вяшчанне ў інтэрнэце. Яго стваральнік Дзяніс Ламейка тры гады жыве ў Чэхіі, але пазіцыянуе сваю задуму не як радыё нацыянальнай меншасці, а як агульнабеларускую станцыю. «Захацелася нешта зрабіць для душы ды засведчыць, што беларуская музыка - цікавая і разнастайная з'ява», - кажа Дзяніс.

Фармат у «Свайго радыё» - 100% айчыннай музыкі розных стыляў - ад металу да хіп‑хопу. «Мова выканання для нас ролі не грае - найперш гэта беларуская, але багата якасных песень у выкананні беларусаў і на іншых мовах. Папсы на нашым радыё не пачуеш, у асноўным будзе гучаць тое, чаго няма на беларускіх FM‑cтанцыях. Мяркую, што попыт на такое радыё будзе абавязкова», - апавядае Дзяніс.

Пакуль «Сваё радыё» гучыць у тэставым рэжыме. Надалей плануецца запусціць музычныя праграмы.

Сярод іх - аўтарская праграма Андруся Такінданга пра сучасную беларускую культуру, праграма «Музычны рэгіён» са знаёмствам з несталічнымі камандамі, праграма «Суседзі», дзе будзе гучаць музыка польскіх, чэшскіх, славацкіх, украінскіх гуртоў. Стваральнікі «Свайго радыё» плануюць не спыняцца ў развіцці і ў будучыні ўвайсці ў FM‑прастору Чэхіі, паведамляе "Наша Ніва"

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta