27 лістапада - Дзень Герояў

27 лістапада 2009, 17:42

У пятніцу - 89 гадоў Слуцкага Збройнага Чыну.

У выніку падпісання ў кастрычніку 1920 года прэлімінарнай Рыжскай дамовы аб межах паміж Расіяй, Польшчай і Украінай, Слуцк трапіў у так званую нейтральную зону, дзе адсутнічала якая‑кольвек улада. Польскія войскі адтуль адышлі, а савецкія яшчэ не паспелі заняць горад. Гэтай акалічнасцю і скарысталіся нацыянальныя сілы.

Ад лістапада 1920 года ў Слуцку працавала Рада Случчыны на чале з Уладзімірам Пракулевічам. У яе склад таксама ўвайшлі Васіль Русак, Пётр Жаўрыд і яшчэ больш за 10 чалавек.
У новых умовах Рада Случчыны вырашыла абвесціць тэрыторыю краю зонай улады Беларускай Народнай Рэспублікі і пачала падрыхтоўку да абароны горада ад бальшавіцкіх войскаў.

«Першы Беларускі З'езд Случчыны, скліканы ў лічбе 107 дэлегатаў, вітае Раду Беларускай Народнай Рэспублікі і сведчыць, што ўсе свае сілы аддасць на адбудову Сваёй Бацькаўшчыны, ‑‑ пісалася ў заяве рады Случчыны. ‑‑ З'езд катэгарычна пратэстуе проці акупацыі родных зямель чужацкімі наездамі і проці самазванай Савецкай улады, як урад Кнорына і іншыя, якія паўтвараліся на Беларусі. Бацькаўшчына наша зруйнавана чужынцамі, якія нішчаць яе і дагэтуль, і мы, аддаючы справе адбудованьня нашай Бацькаўшчыны ўсе нашы сілы і жыцця, звяртаемся да ўсяго свету і Саюзу Народаў аб дапамозе ў стварэнні нашай вайсковай сілы... Няхай жыве вольная, незалежная, дэмакратычная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнографічных граніцах!»

Рада абвясціла ўсеагульную мабілізацыю і за даволі кароткі час адгукнулася каля чатырох тысяч чалавек. З іх былі створаныя Першы Слуцкі полк на чале з падпалкоўнікам Паўлам Чайкам і Другі Грозаўскі полк на чале з капітанам Луком Семенюком.

Першыя сутычкі з бальшавікамі адбыліся 26 лістапада. Супрацьстаянне было адчайным. З пераменным поспехам баі цягнуліся ўвесь снежань і толькі пры канцы месяца паўтары тысячы беларускіх жаўнераў і афіцэраў перайшлі мяжу з Польшчай, дзе былі раззброеныя. Хтосьці застаўся ў Польшчы, хтосьці паспрабаваў вярнуцца на радзіму. Большая частка тых, хто адважыўся на такі крок, потым была рэпрэсаваная бальшавіцкімі ўладамі.

                                                              www.nn.by

 

                                     

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta