Пётра Мірановіч

13 сакавіка 2009, 11:49

Пётра Мiрановiч (1902-1990)

 


Самы вядомы з беларускіх мастакоў хх стагоддзя нарадзiỳся 21 верасня 1902 г. ỳ вёсцы Стрэмкi Пiедруйскай воласцi Краслаỳскага павета ỳ Латвii. У 1922 г. скончыỳ Краслаỳскую латышскую асноỳную школу, а ỳ 1926 г. Даỳгаỳпiлскую Дзяржаỳную Беларускую гiмназiю. У 1926 г. паступiỳ у Латвiйскую акадэмiю мастацтваỳ. З 1928 г. па 1933 г. вучыỳся ỳ майстэрнi дэкаратыỳнага жывапiсу ỳ прафесара Янiса Кугi, а з 1933 г. да 1937 г. - у майстэрнi фiгуральнага жывапiсу ỳ прафесара Гедэрта Элiяса. У 1937 г. Пётра Мiрановiч скончыỳ акадэмiю, дыпломнаю працаю была карцiна "У сялянскай хаце". Пасля сканчэння акадэмii жыццё мастака было звязана з педагагiчнай дзейнасцю, ён працаваỳ настаỳнiкам малявання, а пазней iнспектарам беларускiх школ, з'яỳляỳся сябрам Таварыства беларускiх настаỳнiкаỳ Латвii. У 1944-1945 г.г. П. Мiрановiч вучыỳся ỳ Венскай акадэмii мастацтваỳ у Аỳстрыi. З 1950 г. мастак з сям'ёй жыỳ у Бруклiне, (Нью-Йорк, ЗША), дзе i памёр 20 снежня 1990 г.

Творчасць мастака ỳ латвiйскi перыяд была прысвечана пейзажам Латгалii, рацэ Даỳгаве, а таксама тэматыцы вясковага жыцця латгальскх беларусаỳ, партрэтам беларускай iнтэлiгенцыi. Пётрам Мiрановiчам быỳ намаляваны абраз Божай Мацi для алтара Пiедруйскага касцёла. На 4-ай мастацкай выставе Фонда культуры Латвii ỳ 1937 г. карцiны П. Мiрановiча "Латгалачка", "Вяртанне дамоỳ", "Вандраванне", "Адлiга" ды "Рака Айвiексте" экспанавалiся разам з працамi вядомых латышскiх мастакоỳ Я.Кугi , Г.Элiяса , В.Пурвiта , Я.Тылберга i iнш.

У амерыканскi перыяд жыцця П.Мiрановiчам было напiсана шмат партрэтаỳ беларускiх эмiгрантаỳ, пейзажаỳ Латгалii, намаляваных па накiдах i фотаздымках, прывезеных мастаком, а таксама карцiна "Беларускiя эмiгранты", якая экспанавалася на розных амерыканскiх выставах i атрымала вялiкую папулярнасць. Да апошнiх дзён свайго жыцця мастак удзельнiчаỳ у шматлiкiх мастацкiх выставах, чытаỳ лекцыi, пiсаỳ артыкулы пра беларускую культуру i асвету, афармляỳ розныя выставы. У 1964 г. ỳ Нью-Йорку адбылася яго персанальная мастацкая выстава, якую арганiзаваỳ Беларускi Iнстытут Навукi i Мастацтва. На гэтай выставе экспанавалiся 63 працы мастака.

Iмя Пётры Мiрановiча ỳпiсана ỳ гiсторыю асветнiцтва i мастацтва беларускай дыяспары Латвii i Амэрыкi.

 

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

13 лістапада 2016

-

24 лютага 2017

ШКОЛА ЧАКАЕ БУДУЧЫХ ВУЧНЯЎ


Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы аб'яўляе набор навучэнцаў на 2017/2018 навучальны год

-
Адрас Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы:
Рыга, вул. Ілукстэс, 10, LV-1021
Тэлефон для даведак: 67247545

 

v0.1.2-beta