У складзе Кансультацыйнай рады - "сьвітанкавец" В.Целеш

14 красавіка 2009, 12:45


Са студзеня бягучага года пачала сваю дзейнасць Кансультацыйная рада па справах нацыянальных меньшасцяў Латвіі. У яе склад увайшлі 16 прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў. Сярод іх і вядомы грамадскі і культурны дзеяч, кавалер ордэна Трох Зорак Латвіі Вечаслаў Міхайлавіч Целеш, член праўлення Латвійскага таварыства беларускай культуры «Сьвітанак».


Да 1998 года пры прэзідэнце Латвіі існавала Кансультацыйная рада па справах нацыянальных меньшасцяў. У межах яе дзейнасці прадстаўнікі нацменьшасцяў рэгулярна абмяркоўвалі свае праблемы з кіраўніком дзяржавы. Затым рада была расфарміравана, а яе функцыі ўзяло на сябе міністэрства па справах інтэграцыі. На заканчэнні мінулага года ў мэтах эканоміі міністэрства было расфарміравана. А прэзідэнт Латвіі Валдыс Затлерс прыняў рашэнне аб аднаўленні дзейнасці рады па справах нацыянальных меньшасцяў. 18 студзеня кіраўнік дзяржавы зацвердзіў 16 членаў рады - ўсе яны прадстаўнікі нацменшасцяў.

У склад рады таксама ўвайшлі
Рамуальд Ражукс, Латвійскае літоўскае таварыства,
Раман Аліеў, старшыня Кансультацыйнай рады па пытаннях адукацыі нацыянальных меншасцяў міністэрства адукацыі і навукі,
Алдыс Эрманбрыкс, старшыня таварыства ліваў Livod it ,
Раффі Хараджанян, старшыня Латвійскай асацыяцыі таварыстваў нацыянальнай культуры,
Іларыён Іваноў, старшыня таварыства старавераў Латвіі ,
Ніно Якабідзе, старшыня Латвійскага грузінскага таварыства,
Петэрыс Кеішс, выканаўчы дырэктар Рэзэкненскага латгальскага культурнага таварыства,
Ванда Крукоўска, старшыня Саюза палякаў Латвіі,
Нормунд Рудэвіч, віцэпрэзідэнт міжнароднага аб яднання цыганаў,
Аркадзь Сухарэнка, старшыня Савета габрэйскіх таварыстваў Латвіі,
Алена Мацьякубава, старшыня Латвійскага рускага культурнаго таварыства ,
Аляксей Шэйнін, старшыня выдавецкага дома Petits,
Віктар Сцефановіч, старшыня Саюза украінцаў Латвіі,.
Пірэта Валма, старшыня эстонскага таварыства,
Зуфар Заінулін, старшыня Латвійскага татарска-башкірскага таварыства «Чышма»

Першае паседжанне Кансультацыйнай рады нацменшасцяў Латвіі адбылося на прыканцы студзеня бягучага года. Падчас яго адбылося знаёмства членаў рады з прэзідэнтам Латвіі Валдысам Затлерсам, абмеркаваны асноўныя прынцыпы дзейнасці Кансультацыйнай рады і накірункі.

« « back

 

25 лютага 2018

-

31 снежня 2017

-

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

2 снежня 2017

 

-

2 снежня 2017 г. Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" адзначае свята "500 год беларускаму кнігадруку: кнiга ў лёсе нацыі і чалавецтва."

24 красавіка 2017

-

21 красавіка 2017

-

v0.1.2-beta